Кіра Зварыкіна

беларуская савецкая шахматыстка

Кі́ра Аляксе́еўна Звары́кіна (29 верасьня 1919, Мікалаеў — 6 верасьня 2014[1], Масква, Расея) — беларуская савецкая шахматыстка, гросмайстарка (1978). Заслужаная майстрыха спорту СССР (1957).

Кіра Зварыкіна
У 1957 року
ІмяКіра Аляксееўна Зварыкіна
КраінаСССР СССРБеларусь Беларусь
Нарадзілася 29 верасьня 1919
Мікалаеў
Памерла 6 верасьня 2014 (94 гады)
Масква
Званьнежаночая гросмайстарка[d], жаночая міжнародная майстарка[d], майстарка спорту СССР па шахматах[d] і міжнародны судзьдзя[d]
Максымальны рэйтынг2295 (студзень 1990)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Зварыкін.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1920-х сям’я пераехала ў Ленінград, дзе Кіра займалася шахматамі ў Доме піянэраў. Навучалася ў Ленінградзкім інстытуце кінаінжынэраў(d).

У 1953—1999 жыла ў Менску. Шмат гадоў вяла перадачу «Пра шахматы і шахматыстаў» на Беларускім тэлебачаньні, а таксама шахматны аддзел у газэце «Вечерний Минск».

З 1999 року — у Маскве.

Спартовая кар’ера

рэдагаваць
 
Кіра Зварыкіна (зьлева) і Вольга Рубцова ў 1957 року

Чэмпіёнка Менску (1956) і Беларускай ССР (1970, 1973, 1975)[2]. Удзельніца 20 чэмпіянатаў СССР; чэмпіёнка краіны (1951, 1953 і 1956). Найлепшыя вынікі ў іншых чэмпіянатах: 1950 — 3-е, 1957 — 1—2-е (прагуляла дадатковы матч Валянціне Барысенцы — ½ : 2½), 1958 — 1—2-е (прагуляла дадатковы матч Ларысе Вольперт — 1½ : 2½); 1962 — 4-е месцы. Чэмпіёнка Ленінграду (1948), неаднаразовая пераможца чэмпіянатаў БССР (1970, 1973, 1975)[3] і ВС СССР. Чэмпіёнка Менску (1956). Удзельніца турніраў прэтэндэнтак; 1952 — 4—6-е месцы; 1955 — 4-е; 1959 — 1-е; 1961 — 3-е; 1964 — 4—5-е месцы.

У 1960 року ў Маскве прагуляла матч на першынства сьвету Лізавеце Быкавай — 4½ : 8½. У складзе зборнай каманды СССР пераможца Алімпіядаў 1957 і 1963 рокаў. Найлепшыя вынікі ў іншых міжнародных спаборніцтвах: Тбілісі (1960) — 5—6-е; Тбілісі — Батумі (1961) — 3—5-е; Кіеў (1967) — 5—6-е места.

У 1968—1970 роках узначальвала фэдэрацыю шахматаў Беларускай ССР. Міжнародны арбітар (1977), міжнародная гросмайстарка (1978).

Дасягненьні

рэдагаваць

Кіра была шостым дзіцем у сям’і з васьмі дзяцей. Унучатая пляменьніца вынаходніка Ўладзімера Зварыкіна.

З мужам — гросмайстрам Аляксеем Суэціным — мелі сына Аляксандра. Разьвяліся ў 1961 року.

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • В рядах шахматной гвардии. — Минск : Полымя, 1984. — 208 с.

Гісторыя рэйтынгу

рэдагаваць
Зьмяненьні Эла[4]
  1. ^ Ушла из жизни Кира Алексеевна Зворыкина (1919-2014) (рас.). Фэдэрацыя шахматаў Расеі (6 верасьня 2014). Праверана 30 верасьня 2021 г.
  2. ^ Рубінчык, Вольф. Нарысы шахматнай мінуўшчыны і будучыні. — Мн.: Шах-плюс, 2014. — С. 80. — 112 с.
  3. ^ Рубінчык, Вольф (11 студзеня 2015) Пра гісторыю жаночых шахматаў Беларусі Ад Ізраіля да Аўстраліі. Пра яўрэяў і ўсё на свеце Праверана 30 верасьня 2021 г.
  4. ^ Рэйтынг Эла з сьпісаў ФІДЭ. Крыніцы: fide.com, benoni.de, olimpbase.org

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1998 Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 37.
  • Шахматный словарь / гл. ред. Л. Я. Абрамов; сост. Г. М. Гейлер. — М.: Физкультура и спорт, 1964. — 680 с. — 120 000 ас.
  • Шахматы: энциклопедический словарь / гл. ред. А. Е. Карпов. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 128—129. — 621 с. — 100 000 ас. — ISBN 5-85270-005-3
  • Билунова Р. Памяти Киры Зворыкиной // 64 — Шахматное обозрение. — 2014. — № 9. — С. 86—91.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць