Кільдзінская саамская мова

Кі́льдзінская саа́мская мо́ва — адна з саамскіх моваў, на якой размаўляюць саамы ў цэнтральнай частцы Кольскае паўвыспы, у расейскіх паселішчах Варзіна, Варонье і Лавозера.

Кільдзінская саамская мова
Кӣллт са̄мь кӣлл
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Цэнтар Мурманскае вобласьці (Кольская паўвыспа)
Колькасьць карыстальнікаў 353 чалавекі[1]
Клясыфікацыя Уральская сям’я

 Фіна-вугорская галіна
  Саамская група

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Рэгулюецца
Статус: 8б амаль вымерлая[d]
Пісьмо кірыліца[2]
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б) smi
ISO 639-2(Т) smi
ISO 639-3 sjd
SIL sjd

Паводле Ўсерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году носьбітаў кільдзінскае саамскае мовы налічвалася 353 чалавекі, у 2007 годзе (зьвесткі Ethnologue[3]) — прыкладна 500. Агульная колькасьць кільдзінскіх саамаў склала прыкладна 1000 чалавек.

Часам да кільдзінскае саамскае мовы адносяць акала-саамскую як яе дыялект.

Характарыстыка мовы

рэдагаваць
 
Кільдзінская саамская мова (абазначаная лічбай 8).

Пісьмовасьць

рэдагаваць
 
Кільдзінскі саамскі альфабэт у 1933 годзе

Напрыканцы XIX стагодзьдзя пачалося выданьне кнігаў на кільдзінскай саамскай мове кірылічным альфабэтам. У 20-ых і 30-ых гадох XX стагодзьдзя кільдзінскія саамы на хвалі ўсесавецкае лацінізацыі карысталіся лацінскім альфабэтам, які ў 1937 годзе быў зноў заменены на кірыліцу. Але навучаньне на новым альфабэце не пачалося праз пачатак сталінскіх рэпрэсіяў. Сучасны альфабэт для кільдзінскае саамскае мовы ўведзены ў 1982 годзе.

Сучасны выгляд кільдзінскага саамскага альфабэту[4].

А а Ӓ ӓ Б б В в Г г Д д Е е Ё ё
Ж ж З з Һ һ И и Й й Ҋ ҋ К к Л л
Ӆ ӆ М м Ӎ ӎ Н н Ӊ ӊ О о П п Р р
Ҏ ҏ С с Т т У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч
Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь Ҍ ҍ Э э Ӭ ӭ
Ю ю Я я

Грамадзкае жыцьцё

рэдагаваць

У цяперашнія часы мова разьвіваецца дзякуючы міжнароднаму саамскаму супрацоўніцтву.

У некаторых школах сяла Лавозера й Лавозерскага раёну Мурманскае вобласьці мова вывучаецца як прадмэт, таксама мова вывучаецца ў Лавозерскай прафэсійнай вучэльні.

У 1985 годзе пад рэдакцыяй Рымы Куруч выдадзены вялікі кільдзінска-саамска-расейскі слоўнік. З 2003 году ў Мурманскай вобласьці працуе радыё на кільдзінскай саамскай мове. У сакавіку 2011 году ў інкубатары Вікіпэдыі адкрыўся моўны разьдзел на гэтай мове.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць