Курскі вакзал
Курскі вакзал — пасажырскі тэрмінал станцыі Масква-Пасажырская-Курская, адзін з 9-ці чыгуначных вакзалаў Масквы. Адзін з шасьці вакзалаў Масквы, якія абслугоўваюць унутрырасейскія і міжнародныя цягнікі (разам з Ленінградзкім, Беларускім, Кіеўскім, Рыскім ды Яраслаўскім)[1]. Таксама Курскі вакзал - адзін з двух транзітных вакзалаў Масквы (другі транзітны - Беларускі)[2]. Разьмешчаны на плошчы Курскага вакзала. Адрас - вуліца Земляны Вал, 29[3]. Найбліжэйшыя станцыі мэтро - Курская кальцавая, Курская радыяльная ды Чкалаўская. Зь першага паверху Курскага вакзала можна прайсьці на супольны вэстыбюль абедзвюх станцый мэтро[2]. Курскаму вакзалу адпавядае код 191602[4]. Білеты на цягнікі, якія праходзяць праз Курскі вакзал, пазначаюцца "МОСКВА КУР". Пабудаваны ў 1896 годзе. Курскі вакзал забясьпечвае абслугоўваньне хуткіх і пасажырскіх паяздоў напрамкам у Курск і Ніжні Ноўгарад (сёньня захоўваецца назва "Горкаўскі напрамак" паводле старой назвы Ніжняга Ноўгарада "Горкі"). Першапачаткова меў назву Курска-Ніжагародзкі вакзал[5]. Таксама зь яго адыходзяць цягнікі на Уладзімер, Арол, Перм, Поўдзень Расеі, Каўказ, Усходнюю Украіну (Харкаў) ды Крым, а таксама шэраг транзітных маршрутаў з поўначы на поўдзень і хуткасны цягнік Сапсан зносінамі Санкт-Пецярбург - Ніжні Ноўгарад, для якога адведзеная спэцыяльная высокая плятформа. Цягнікі дальняга сьледаваньня адыходзяць ад асноўнага пэрона, дзе разьмешчаныя 5 плятформ і 9 пуцей. Усе плятформы высокія, акрамя першай, ад якой адыходзяць цягнікі на Ніжні Ноўгарад[6]. Архітэктарам першага будынку быў Мікалай Арлоў (1860—1918). У 1972 годзе праведзеная перабудова вакзала па праекце Георгія Валошынава (1902—1983)[7].
Курскі вакзал | |
Выгляд вакзала | |
Былыя назвы | Курска-Ніжагародзкі вакзал |
---|---|
Тып | вакзал |
Месцазнаходжаньне | Масква, Расея |
Пачатак будаўніцтва | 1896 |
Дата рэканструкцыі | 1972 |
Архітэктар | Мікалай Арлоў |
Каардынаты | 55° пн. ш. 37° у. д. / 55° пн. ш. 37° у. д.Каардынаты: 55° пн. ш. 37° у. д. / 55° пн. ш. 37° у. д. |
Курскі вакзал | |
Афіцыйны сайт |
Вакзал мае камеры захоўваньня, узважваньне багажу, залы чаканьня (у тым ліку для вельмі важных асоб), пакоі маці і дзіцяці (бясплатныя і платныя), аптэку, салёны сотавай сувязі, прадуктовыя крамы, паслугі капіяваньня і раздрукоўкі ў зале чаканьня для вельмі важных асоб, Wi-Fi, прыбіральні, пост хуткай дапамогі, участак паліцыі, паштовае аддзяленьне, банк, банкаматы, інфакіёскі, паркоўку[8].
Галерэя
рэдагаваць-
Дарэвалюцыйная паштоўка з выявай Курскага вакзала.
-
Стары будынак вакзала (сучасны выгляд).
-
Касы дальняга сьледаваньня.
-
Расклад руху прыгарадных цягнікоў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Guide to Moscow Train Stations (анг.) Kremlin Tour. 29 мая 2018
- ^ а б Moscow's railway stations (анг.) Rusmania. 29 мая 2018
- ^ Kursky Station | Moscow (анг.) Getting there. 29 мая 2018
- ^ курский вокзал москва расписание поездов. 29 мая 2018
- ^ ЖД вокзал МОСКВА (Курский вокзал) в городе МОСКВА(недаступная спасылка) официальный сайт UFS. 29 мая 2018
- ^ Курский вокзал. (рас.) 29 мая 2018
- ^ Moscow railway stations (анг.) 29 мая 2018
- ^ Moscow Train Stations – International and Domestic Destinations | Kremlin Tour (анг.) 29 мая 2018
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКурскі вакзал — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Курский вокзал Дирекция Железнодорожных Вокзалов
- курский вокзал москва расписание поездов