Ленінградзкі вакзал
Ленінградзкі вакзал (па-расейску: Ленингра́дский вокзал) — пасажырскі тэрмінал станцыі «Масква-Пасажырская-Кастрычніцкая» («Москва-Октябрьская»), адзін з 9-ці чыгуначных вакзалаў Масквы. Разьмешчаны на Камсамольскай плошчы. Зьяўляецца тупіковым (нетранзытным).
Будынак вакзалу пабудаваны ў 1844—1849 гадах па праекце архітэктара Канстанціна Тона для Пецярбурска-Маскоўскай чыгункі, рух па якой пачаўся ў 1851 годзе. Зьяўляецца дакладнай копіяй Маскоўскага вакзалу ў Санкт-Пецярбургу. З 1856 па 1924 году насіў назву Мікалаеўскі вакзал.
Зь Ленінградзкага вакзалу адпраўляюцца пасажырскія цягнікі ў Санкт-Пецярбург, Вялікі Ноўгарад, Мурманск, Петразаводзк, Хэльсынкі, Талін і іншыя. Ажыцьцяўляюцца прыгарадныя перавозкі Ленінградзкага напрамку да станцый Крукава, Падсонечная (Санечнагорск), Клін, Цьвер.
Перасадкі
рэдагаваць- на станцыі мэтро Камсамольская (Кальцавой лініі) ды Камсамольская (Сакольніцкай лініі);
- на цягнікі з Яраслаўскага ды Казанскага вакзалаў;
- на чыгуначную плятформу Каланчоўская («Каланчёвская»).
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛенінградзкі вакзал — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў