Кулёўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці БССР

Кулёўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Кулі.

Кулёўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Уваходзіць у Бераставіцкі раён
Адміністрацыйны цэнтар Кулі
Дата ўтварэньня 8 чэрвеня 1950
Дата скасаваньня 16 ліпеня 1954
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

12 кастрычніка 1940 году створаны Галынкаўскі сельсавет у складзе Крынкаўскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР з цэнтрам у вёсцы Галынцы. З 20 верасьня 1944 году ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці. 8 чэрвеня 1950 году сельсавет перайменаваны ў Кулёўскі, цэнтар перанесены ў вёску Кулі. 16 ліпеня 1954 году сельсавет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад навастворанага Ёдзіцкага сельсавету[1][2].

  1. ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ^ Кулёўскі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь

Літаратура

рэдагаваць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 237
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 136, 177