Ёдзіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці БССР
Ё́дзіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Ёдзічы.
Ёдзіцкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Уваходзіць у | Бераставіцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Ёдзічы |
Дата ўтварэньня | 16 ліпеня 1954 |
Дата скасаваньня | 11 лютага 1972 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць16 ліпеня 1954 году створаны ў складзе Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці БССР шляхам аб’яднаньня скасаваных Вялікабераставіцкага і Кулёўскага сельсаветаў[1]. З 25 сьнежня 1962 году да 30 ліпеня 1966 году ў Сьвіслацкім раёне. 11 лютага 1972 году скасаваны, населеныя пункты перададзеныя ў падпарадкаваньне Бераставіцкаму пасялковаму савету[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ^ Ёдзіцкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
Літаратура
рэдагаваць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 162