Прэм’ер-ліга чэмпіянату Шатляндыі па футболе
Прэм’ер-ліга (па-ангельску: Scottish Premiership, яшчэ вядомая як Ladbrokes Premiership) ― прафэсійная найвышэйшая футбольная ліга Шатляндыі, па ейных выніках вызначаецца чэмпіён Шатляндыі. Да 1997 году спаборніцтва мела назоў Шатляндзкая футбольная ліга й праводзілася з 1890 году.
Прэм’ер-ліга чэмпіянату Шатляндыі па футболе | |
Краіна | Шатляндыя |
---|---|
Канфэдэрацыя | УЭФА |
Заснаваная | 1890 |
Колькасьць камандаў | 12 |
Вылет у | Чэмпіянат прафэсійнай лігі |
Узровень ў пірамідзе | Узровень 1 |
Хатнія кубкі | Кубак Шатляндыі, Кубак лігі Шатляндыі |
Міжнародныя кубкі | Ліга чэмпіёнаў, Ліга Эўропы, Ліга канфэрэнцыяў |
Дзейны чэмпіён | Сэлтык — 54-ы тытул (2023—2024) |
Найбольш пасьпяховы клюб | Рэйнджарз — 55 тытулаў |
ТБ-партнэры | Sky Sports, ESPN, BBC Scotland |
Сэзон 2024—2025 гадоў |
На сакавік 2010 году Прэм’ер-ліга займала 16-е месца ў рэйтынгу УЭФА сярод эўрапейскіх лігаў. З 1998 году 18 клюбаў прымала ўдзел у розыгрышы Прэм’ер-лігі, але толькі дзьве каманды перамагалі ў спаборніцтве: «Рэйнджарз» і «Сэлтык».
У спаборніцтве прымаюць удзел 12 клюбаў, якія на першым этапе гуляюць паміж сабой у тры колы. А потым на другім этапе найлепшыя шэсьць клюбаў выяўляюць пераможцу, астатнія разьмяркоўваюць паміж сабой месцы з 7 па 12 (набраныя пункты на першым этапе захоўваюцца клюбам на другім). Клюб, які заняў апошняе месца, перамяшчаецца ў Чэмпіянат прафэсійнай лігі, пераможца якога займае месца таго, хто прайграў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная старонка (анг.)