Сэнт-Мірэн Пэйсьлі
«Сэнт-Мірэн» (па-ангельску: Saint Mirren Football Club) ― шатляндзкі футбольны клюб з гораду Пэйсьлі. У сэзоне 2005―2006 гадоў прабіўся ў найвышэйшы дывізіён і адтуль не вылятаў да сэзону 2014—2015 гадоў.
Сэнт-Мірэн | |||||
Поўная назва | St. Mirren Football Club | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1877 | ||||
Горад | Пэйсьлі, Шатляндыя | ||||
Стадыён |
Нью-Сэнт-Мірэн Парк Умяшчальнасьць: 8023 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | ||||
· 2023—2024 | 5 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы stmirren.com (анг.) |
Клюб тройчы станавіўся ўладальнікам Кубку Шатляндыі (1926, 1959, 1987) і аднойчы атрымліваў перамогу ў розыгрышы Кубка лігі Шатляндыі (2013). Чатыры разы прымаў удзел у эўракубках: аднойчы ў Кубку ўладальнікаў кубкаў і тройчы ў Кубку УЭФА). Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Нью-Сэнт-Мірэн Парк», які з 2009 году зьмяшчае 8023 гледачы й месьціцца па вуліцы Грынгіл Роўд.
Гісторыя
рэдагаваць«Сэнт-Мірэн» быў створаны напрыканцы XIX стагодзьдзя як джэнтэльмэнскі клюб, які ўключаў у сабе спартовыя сэкцыі па крыкеце й рэгбі. З ростам папулярнасьці футболу ў 1877 годзе было створана й футбольнае аддзяленьне.
Дасягненьні
рэдагаваць- Уладальнік Кубка Шатляндыі: 3
- 1926, 1959, 1987
- Уладальнікі Кубка лігі Шатляндыі: 1
- 2013
- Уладальнік Чэлендж кубка Шатляндыі: 1
- 2005