Крысьціна Бандурына
Крысьцíна Бандýрына (1992, Мазыр, Гомельская вобласьць, Беларусь) — беларуская паэтка, філялягіня, ЛГБТК-актывістка.
Крысьціна Бандурына | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 1992 Мазыр, Гомельская вобласьць, Беларусь |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | Паэтка, журналістка, літаратарка, рэдактарка |
Мова | Беларуская |
Дэбют | 2014 |
Значныя творы | «Homo» (2019) |
Прэміі | Эксьлібрыс, Залаты апостраф |
Узнагароды | Эксьлібрыс[d] (2014) Залаты апостраф (2016)
|
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНавучалася ў сярэдняй школе № 9 у Мазыры, скончыла філялягічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны, магістратуру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працавала рэдактаркай адзьдзелу паэзіі ў часопісе «Маладосьць» (2017—2018)[1].
Рэдактарка інтэрнет-часопісу сучаснай беларускай паэзіі «TAUBIN»[2].
Выпускніца Школы маладога пісьменьніка пры «Саюзе беларускіх пісьменьнікаў» (2015), Школы маладога літаратара «W/Rights» (адзьдзяленьне паэзіі і перакладу, 2020)[3].
Філялягіня, рэдактарка, вывучала беларускую і амэрыканскую літаратуру.
Жыве ў Менску.
Творчасьць
рэдагавацьФіналістка конкурсу «Эксьлібрыс» імя Аляксандра Ўласава (2014), удзельніца праграмы «Рэзідэнцыя маладога літаратара» (2015), фэстывалю «Вершы на асфальце» (2015—2021)[4].
Удзельніца паэтычнага сэмінару, арганізаванага Вальжынай Морт (2017), праектаў «Вершаява» і «Transformation» Фонду Робэрта Боша і Беларускага ПЭН-цэнтру (2017—2018)[5].
Ляўрэатка прэміі «Залаты апостраф» часопісу «Дзеяслоў» у намінацыі «Дэбют» (2016)[6].
Мае зборнік вершаў «Homo» (2019, выдавецтва «Галіяфы») і зборнік перакладаў вершаў на расейскую мову «Псалмы и сонники» (2021, выдавецкая сэрыя «UGAR»)[7].
Вершы перакладаліся на расейскую, украінскую, ангельскую, нямецкую, летувіскую, чэскую, польскую, швэдзкую і дацкую мовы[8].
Грамадзкая дзейнасьць
рэдагавацьВяла блог па праблемах хатняга гвалту. Працавала ў межах праекту «Маё права» Будзьма беларусамі![9]. ЛГБТК-актывістка[10].
Творы
рэдагаваць• «Homo». Мн.: Галіяфы, 2019.
• «Псалмы и сонники». М.: UGAR, 2021.
• «Самае трывожнае лета». Візенбург/Марк (Германія): Hochroth, 2023.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Крысціна Бандурына, ПрайдзіСвет, http://prajdzisvet.org/persons/b/kryscina-banduryna.html
- ^ Крысціна Бандурына, Старонка «TAUBIN», https://web.archive.org/web/20230530010735/https://taubinpoetry.com/authors/banduryna
- ^ Крысціна Бандурына, ПрайдзіСвет, http://prajdzisvet.org/persons/b/kryscina-banduryna.html
- ^ Адарві нумарок і чытай верш. У Менску прайшла вечарына ЛГБТ- і кўір-паэзіі. Белсат, 14 лістапада 2019, https://web.archive.org/web/20230611143138/https://naviny.belsat.eu/news/adarvi-numarok-i-chytaj-versh-u-mensku-prajshla-vecharyna-lgbt-i-kuir-paezii/
- ^ Крысціна Бандурына ў арт-праекце «Словы мацней»: «А зараз — стой і глядзі, як раскладаецца вечнасць, саступаючы месца свабодзе», Будзьма, 06.04.2022, https://web.archive.org/web/20230611143131/https://budzma.org/news/slovy-matsney-banduryna.html
- ^ Крысціна Бандурына, ПрайдзіСвет, http://prajdzisvet.org/persons/b/kryscina-banduryna.html
- ^ Homo sum: сборник стихов Кристины Бандуриной, Национальная библиотека Беларуси, 5.10.2020, https://web.archive.org/web/20210511021043/https://www.nlb.by/content/news/blog-professionalnogo-chitatelya/homo-sum-sbornik-stikhov-kristiny-bandurinoy/