Крыстына Марыя Агілера (па-ангельску: Christina María Aguilera; нарадзілася 18 сьнежня 1980 году, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканская поп-сьпявачка, аўтарка песьняў, прадусар і акторка. На рахунку сьпявачкі дзясяткі мільёнаў асобнікаў прададзеных альбомаў. У ейнай скарбонцы маецца велізарная колькасьць узнагарод, сярод якіх 4 статуэткі «Грэмі», «Latin Grammy Awards», а таксама 2 намінацыі на «Залаты Глёбус». Зьяўляецца паслом добрай волі ААН.

Крыстына Агілера
Крыстына Марыя Агілера
Дата нараджэньня 18 сьнежня 1980(1980-12-18)[1][2][3][…] (44 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак аўтарка-выканаўца, кампазытарка, танцорка, музыка, музычная прадусарка, музычная відэарэжысэрка, прадпрымальніца, кінапрадусарка, мадэлька, акторка, акторка агучваньня, выканаўца-запісвальніца, кінарэжысэрка
Навуковая сфэра кампазыцыя[d], сьпеў і шоў-бізнэс[d]
Псэўданімы Xtina (X-Tina) і Baby Jane
Жанры поп, данс-поп[d], сучасны рытм-н-блюз[d], соўл[d], сучасная музыка для дарослых[d], сынці-поп, джаз, блюз, поп-рок і электра[d]
Інструмэнты голас[d]
Псэўданімы Xtina (X-Tina) і Baby Jane
Лэйблы RCA Records[d]
Дзеці Макс Брэтмэн[d] і Summer Rain Rutler[d]
Узнагароды
прэмія «Грэмі» найлепшаму новаму выканаўцу[d] (2000) Прэмія «Латынская Грэмі» за найлепшы жаночы поп-альбом[d] (2001) Прэмія «Грэмі» за найлепшае вакальнае поп-выкананьне[d] (2002) Прэмія «Грэмі» за найлепшае жаночае вакальнае поп-выкананьне[d] (2004) Прэмія «Грэмі» за найлепшае жаночае вакальнае поп-выкананьне[d] (2007) Прэмія «Грэмі» за найлепшае поп-выкананьне дуэтам ці групаў[d] (2015) зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d] (15 лістапада 2010) Latin Grammy Award for Best Traditional Pop Vocal Album[d] (2022) Легенды Дыснэю[d] (2019) Billboard Spirit of Hope Award[d] (2022)
Сайт christinaaguilera.com (анг.)
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Крыстына Агілера нарадзілася 18 сьнежня 1980 году ў сям’і Джыма Агілеры, вайскоўца эквадорскага паходжаньня, і Шэлі Агілеры, ірляндзкай прафэсійнай скрыпачкі й піяністкі. Крыстына вырасла са сваімі братамі й сёстрамі ва Ўэксфардзе, Пэнсыльванія, і яна з малецтва ведала, што хацела быць выканаўцам. Ейная кар’ера сьпявачкі пачалася, калі яна пачала выступаць у шоў талентаў сваёй школы. Агілера ўзяла ўдзел у тэлевізійным шоў «Пошук зорак», дзе дарэчы выступала таксама й Брытні Сьпірс, а таксама здымалася на нацыянальным тэлэачаньні. Таксама дзяўчына выступала перад жывой аўдыторыяй, калі сьпявала нацыянальны гімн на адной з гульняў хакейнага клюбу «Пітсбург Пінгвінз».

Ва ўзросьце дванаццаці гадоў Крыстына брала ўдзел у тэлешоў «Клюб Мікі Маўса», дзе таксама ўдзельнічалі такія будучыя зоркі, як Брытні Сьпірс, Кэры Расэл і Джастын Тымбэрлэйк. Пасьля свайго двухгадовага знаходжаньня на праекце, Крыстына зьехала ў Японію ў 1998 годзе, дзе запісалася дуэтам зь японскай зоркай Кейза Наканішы, а пазьней гастралявала па Японіі. Ейны наступны публічны выступ адбыўся на фэстывалі ў Трансыльваніі, далучыўшыся да Шэрыл Кроў і Даяны Рос.

  1. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  2. ^ Christina Aguilera // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ Christina Aguilera // Nederlandse Top 40
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #123009189 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.