Крыстоф Жае
Крыстоф Жае (па-француску: Christophe Jallet; нарадзіўся 31 кастрычніка 1983 году, Каньяк, Францыя) — былы францускі футбаліст. Высьупаў на пазыцыі правага абаронцы, але мог згуляць і ў паўабароне. 3 жніўня 2010 году ён заклікаўся ў зборную Францыі на таварыскі матч супраць Нарвэгіі, але на поле гэтак і не выйшаў. Дэбютаваў за зборную 15 жніўня 2012 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Уругваю. 22 красавіка 2011 году падоўжыў свой кантракт з клюбам ПСЖ да 2015 году[3]. Аднак сэзон 2014—2015 гадоў пачаў у ліёнскім «Алімпіку», куды сышоў з-за канкурэнцыі ў парыскім клюбе.
Крыстоф Жае | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 31 кастрычніка 1983[1][2] (41 год) | |
Рост | 178 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2006 2006—2009 2009—2014 2014—2017 2017—2019 2019—2020 |
Ньёр Ляр’ен Пары Сэн-Жэрмэн Алімпік Ліён Ніцца Ам’ен |
65 (7) 97 (3) 143 (7) 68 (3) 29 (1) 12 (1) |
Зборныя | ||
2012—2017 | Францыя | 16 (1) |
Дасягненьні
рэдагаваць«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Францыі: 2010
- Уладальнік Кубка францускай лігі: 2014
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2013