Крыніца дзяўчыны (па-швэдзку: Jungfrukällan) — стужка, якая была зьнятая ў 1960 годзе ў Швэцыі. Зьмест падобны да швэдзкае народнае байкі «Дачкі Торэ з Вангэ»[a]. Падзеі ў стужцы адбываюцца вельмі даўно.

Крыніца дзяўчыны
па-швэдзку: Jungfrukällan
Жанр фэнтэзійны фільм[d], Згвалтаваньне і помста, драматычны фільм[1] і крымінальны фільм[d][1]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Oscar Rosander[d]
Вытворчасьць SF Studios[d]
Распаўсюд Janus Films[d] і Netflix
Дата выхаду 8 лютага 1960
Працягласьць 89 хвіліна
Краіна
Мова швэдзкая мова і нямецкая
Старонка на IMDb

Сям’я жыве ў лесе. У іх доме жыве гаспадар, яго жонка, іх дачка Карын і старэйшая дачка гаспадара ад першага шлюбу Інгеры.

Бацькі паслаліў суседнюю вёску малую дачку занесьці ў царкву сьвечкі. Разам з малою дачкою ідзе старэйшая. Дачкі ненавідзяць адзін адну. У лесе дачкі сустрэліся са старым дзедам-ведзьмаром. Інгеры засталася са старцам, каб пагутарыць зь ім. Малая Карын ідзе далей і выходзіць на паляну. На ёй пасьвілі коз два дарослых мужчыны і адзін хлопец. Яны разам павячэралі з Карын. Пасьля двое мужчын гвалтуюць Карын і забіваюць яе. Усё гэта бачыць Інгеры, але яна хаваецца ў лесе. Злачынцы разьдзяваюць мёртвую Карын і забіраюць яе адзеньне. Яны пайшлі па дарозе адкуль прыйшла Карын і прыходзяць у дом Карынавых бацькоў. Злачынцы прапануюць маці купіць адзеньне. Маці пазнае адзеньне свае дачкі Карын, але нічога не гаворыць злачынцам. Прыбягае Інгеры і кажа бацьку праўду пра сьмерць Карын. Бацька чакае наступнага дню і забівае злодзеяў у лазьне, дзе яны спалі ноччу.

Стужка мае зьмест, каб вабіць гледачоў: забойства, голыя целы жанчын, плоцкае насільства над жанчынамі і інш. Стужка паказвае сапраўднае жыцьцё ў Швэцыі ў далёкія часы[5] і мае адпаведны зьмест. Паказ насільства ў лесе прывяло да абмежавантня паказу стужкі. У ЗША прымусілі кінатэатры выразаць дзею з насільствам над Карын.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Па-швэдзку: «Tores Dotter I Vange».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць