Згвалтаваньне і помста

Згвалтаваньне й помста (ад анг. Rape and revenge) — поджанр фільмаў жахаў[1], у якім чалавек помсьціць за згвалтаваньне альбо іншыя дзеяньні сэксуальнага характару, учыненыя ў дачыненьні да яго. Фільмы пра згвалтаваньне й помсту, як правіла, — трылеры альбо фільмы пра вілігантаў.

Такія фільмы могуць мець наступны зьмест:

  1. чалавека гвалтуюць, б’юць і пакідаюць паміраць;
  2. ён выжывае й ачуньваецца;
  3. ахвяра шукае сваіх крыўдзіцеляў і забівае іх.

Прыкладамі могуць быць наступныя стужкі[2]: Дзень каханьня, Саламяныя сабакі і г. д.

У многіх краінах такія стужкі адносіліся да парнафільму[Крыніца?]

  1. ^ Recenzja horroru (пол.) Праверана 28 жніўня 2024 г.
  2. ^ Marta Płaza (2016) Krótki przewodnik po klasyce (i nie tylko) kina rape and revenge (пол.) Праверана 28 жніўня 2024 г.