Дзень каханьня (фільм)
Дзень каха́ньня (па-расейску: День любви) — стужка, якая была зьнятая ў 1990 годзе ў СССР.
Дзень каханьня | |
па-расейску: День любви | |
Жанр | Згвалтаваньне і помста |
---|---|
Рэжысэр | |
У ролях | |
Дата выхаду | 1990 |
Працягласьць | 96 хвіліна |
Краіна | |
Мова | расейская мова |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьЗьвярніце ўвагу: ніжэй раскрываюцца сюжэтныя павароты і / альбо канчатак твору. |
Падзеі адбываюцца ў горадзе ў СССР. Горад мае завод, дзе выпускаюцца грузавыя машыны. Асоба па мянушцы «Адміністатар» хоча незаконна прадаць 15 грузавых «Камазаў». Купцом выступае падпольны міліянэр Карымаў, які жыве ў Ташкенце. За машыны трэба заплаціць 3 мільёны рублёў. Грошы павінныя быць наяўнымі. Аб продажы даведаліся міліцыянэры. Каб адцягнуць іх увагу ад продажу злачынцы праводзяць «апэрацыю» пад назваю «Дзень каханьня». У той дзень маладыя злачынцы насільнічаюць над маладымі жанчынамі. Бацька і айчым жанчыны па імю Крыстына помьсьцяць насільнікам.
Аднак машыны былі прададзеныя. Многія ўдзельнікі продажу былі забітыя.
Крытыка
рэдагавацьСтужка мае зьмест, каб вабіць гледачоў: забойствы, голыя целы жанчын, плоцкае насільства над жанчынамі і інш. Стужка паказвае сапраўднае жыцьцё ў савецкім грамадзтве ў канцы 1980-ых гадоў. Былі заўвагі пра падабенства да галівудзкага кіно[1] і мае адпаведны зьмест.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Федоров А. В. — Наше разное кино — М.: ОД «Информация для всех», 2022. — 435 с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «Дзень каханьня»
- Фильм День любви ў Мегаэнцыкляпэдыі Кірылы і Мятода
- Дзень каханьня на kinomania.ru
- Інфармацыя пра здымкі фільму Дзень каханьня