Крывань (гара)
Крывань (па-славацку: Kriváň, па-польску: Krywań) — адна зь вяршынь Высокіх Татраў. Вышыня над узроўнем мора — 2494 м, перапад вышыні ад пасёлку Тры Студнічкі — 1353 м.
Крывань | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 2494 м н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Высокія Татры[d] |
Кантынэнт | Эўропа |
Краіна | Славаччына |
Горная сыстэма | Высокія Татры |
Крывань | |
З усходу Крывань абмяжоўвае Важэцкая даліна, у канцы якой знаходзіцца возера Крыванскае Зялёнае плеса. Зь яго бярэ пачатак Белы Ваг — адзін з вытокаў ракі Ваг, самай доўгай на тэрыторыі Славаччыны (406 км).
Турызм
рэдагавацьКрывань належыць да ліку лёгкадаступных пікаў. Звычайна да вяршыні паднімаюцца ад возера Штрбске-Плеса, што не патрабуе ад турыстаў адмысловай падрыхтоўкі. Перад больш складаным уздымам ад таго месца, дзе турыстычная сьцежка сыходзіць ад татранской аўтамагістралі на Тры Студнічкі, можна зрабіць прывал на беразе возера Ямскае плеса (1 447 м).
Гісторыя ўзыходжаньняў
рэдагавацьЛічыцца, што першымі на Крывань ўзьняліся ў 1722 годзе Й. А Чырбеш і яго сябры, аднак да іх гэтую вяршыню несумненна пакарылі паляўнічыя за скарбамі, шукальнікі прыгод або проста цікаўныя. Зь вядомых асобаў на Крывані пабывалі, Р. Таўсан, Бэльсазар Аке і Г. Валенбэрг.
Першае апісаньне ўзыходжаньня на татранскі пік пакінуў Даніель Шпэер (1636—1707) з Уроцлаву: у сярэдзіне XVII стагодзьдзя ён вучыўся ў кежмарскім ліцэі. Разам з аднакурсьнікамі і выкладчыкам, які стаў іх правадніком (і першым горным правадніком у гісторыі Татр), ён адправіўся ў трохдзённы паход. Зь Белаводзкай даліны група паднялася на нейкую татранскую вяршыню паблізу гары Ламніцкі-Шціт. У тую пару сьпіскія жыхары называлі Ламніцкі-Шціт «Дзедкай», а Кежмарскі Шціт «Маткай» або «Бабічкай». Тое, што група паднялася менавіта не на Ламніцкі-Шціт, а па ўсёй верагоднасьці, на Кежмарскі Шціт, ясна з апісаньня: кажучы пра краявіды, Шпэер згадвае від на «Дзедку». Першае канкрэтнае апісаньне ўздыму на гару з ужо вядомай назвай Слаўкоўскі Шціт належыць пяру пратэстанцкага пастара Юрая Бухгольц-старэйшага (1643—1725) з пасёлку Велька-Ломніца. Самы цяжкі для альпіністаў уздым на Крывань вядзе празь яго перадгор’і, праз Рамена Крываня (2395 м), які ўяўляе сабой выступ у грэбні паміж Крыванем і гарой Кратка.
Крывань у культуры
рэдагавацьКрывань лічыцца славацкай нацыянальнай вяршыняй, сымбалем гэтай краіны. Славакі яго цэняць так, як грэкі Алімп ці чэхі Ржып. Вельмі папулярныя штогадовыя народныя ўзыходжаньні на Крывань. Першы такі паход быў арганізаваны ў 1841 годзе групай славакаў, якія аб’ядналіся вакол грамадзкага дзеяча і патрыёта Людавіта Штура. У паходзе 16 жніўня прынялі ўдзел Людавіт Штур, Міхал Годжа, Янка Краль, Гашпар Фэйэрпатакі-Белапатоцкі і шмат іншых.
Гара Крывань згадваецца ў аповесьці М. В. Гогаля «Страшная помста».
Легенда аб зьяўленьні горы Крывань
рэдагавацьСтварыўшы сьвет, Бог заклікаў самога ўвішнага Анёла і адправіў на зямлю, каб той раскідаў зь мяшка прыродныя прыгажосьці. Анёл выканаў наказ, праляцеўшы па ўсім сьвеце, і, нарэшце, апынуўся каля татранских волатаў. Але кепска разьлічыў вышыню і зачапіў крылом адну зь вяршыняў. Мяшок, напоўнены прыгажосьцямі, парваўся, і высыпаліся зь яго цудоўныя горныя патокі, азёры, лугі і лясы. Па горах разьбегліся алені, серны, суркі, мядзьведзі і многія іншыя жывёлы. А вяршыня піка так і засталася чароўна крывой…