Крукі
Крукі (лет. Kriūkai) — мястэчка ў Летуве, на левым беразе ракі Нёману. Цэнтар староства Шацкага раёну Мар’ямпальскага павету. Знаходзяцца цераз раку насупраць Срэднікаў, за 30 км на поўнач ад Шакаў.
Крукі лац. Kruki | |||||
лет. Kriūkai | |||||
Вуліца Нёманская (Nemuno) у Круках | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1589 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Мар’ямпальскі | ||||
Раён: | Шацкі | ||||
Староства: | Крукаўскае | ||||
Вышыня: | 62 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 371 чал. (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-71017 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°3′50″ пн. ш. 23°23′50″ у. д. / 55.06389° пн. ш. 23.39722° у. д.Каардынаты: 55°3′50″ пн. ш. 23°23′50″ у. д. / 55.06389° пн. ш. 23.39722° у. д. | ||||
Крукі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Крукі — мястэчка гістарычнай Жамойці. Уваходзіць у склад Панёманскага рэгіянальнага парку (лет. Panemunių regioninis parkas).
Назва
рэдагавацьЛетувіскія аўтары выводзяць назву мястэчка ад асабовага імя[1]
Гісторыя
рэдагавацьУпамінаюцца ў 1589 годзе як маёнтак Круковіча. У 1593 годзе побач збудавалі маёнтак Багдана Сапегі. У XVIII ст. у валоданьні Кульвінскіх.
У XIX ст. ва ўладаньні баронаў Ронэ (ням. Rönne). У другой палове XIX ст. дзеля кантрабанды кнігаў з Прусіі ў ваколіцах Крукаў дзеяла 24 кніганошы.
У 1920 годзе ў Круках збудавалі касьцёл (у 1953 годзе яго зачынілі савецкія ўлады).
У 1940—1941 і 1944—1953 гадох савецкія ўлады выслалі з Крукаў 260 чалавек. У 1941 годзе нацысты забілі каля 80 жыхароў габрэйскай нацыянальнасьці.
17 красавіка 1991 годзе мястэчка атрымала герб згодна з указам прэзыдэнта Летувы.
Славутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў (1860; за 2 км на захад ад мястэчка)
- Клеці (драўляныя)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 33.