Кру́глік (па-польску: Kruhlik, на мясцовай беларускай гаворцы: Кру́глік[1]) — прысёлак вёскі Тарнаполь ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Круглік
польск. Kruhlik
Мясцовая назва: Круглік
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараўка
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-220
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°53′56″ пн. ш. 23°53′50″ у. д. / 52.89889° пн. ш. 23.89722° у. д. / 52.89889; 23.89722Каардынаты: 52°53′56″ пн. ш. 23°53′50″ у. д. / 52.89889° пн. ш. 23.89722° у. д. / 52.89889; 23.89722
Круглік на мапе Польшчы
Круглік
Круглік
Круглік
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Знаходзіцца ля берагу Семяноўскага вадасховішча.

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары Кругліка ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Семяноўка[2]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

рэдагаваць

У міжваенны пэрыяд Круглік прыналежаў да гміны Тарнаполь (сядзіба гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 18 жыхароў (усе беларусы)[4]. Пасьля пабудовы Семяноўскага вадасховішча Круглік апусьцеў і стаў дачным пасёлкам[5].

  1. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 102
  2. ^ Праваслаўная парафія сьв. Вялікамучаніка Юрыя ў Семяноўцы (пол.) Праверана 6 красавіка 2015 г.
  3. ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 6 красавіка 2015 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 116 (пол.) Праверана 6 красавіка 2015 г.
  5. ^ Круглік (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 6 красавіка 2015 г.