Крстэ Пэткаў Місіркаў

Крстэ Пэткаў Місіркаў (па-македонску: Крсте Петков Мисирков; 1874—1926) — македонскі філёляг, фальклярыст, публіцыст, гісторык, палітык, дыплямат і перакладчык, адна з найвыбітнейшых асоб македонскага нацыянальнага адраджэньня. Быў тыповым прадстаўніком македонскага сэпаратызму.

Крстэ Пэткаў Місіркаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 18 лістапада 1874(1874-11-18)[1]
Памёр 26 чэрвеня 1926(1926-06-26)[2][3][4] (51 год) або 26 ліпеня 1926(1926-07-26)[5] (51 год)
Пахаваны
Сужэнец Q12279582?
Дзеці Sergey Misirkov[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці гісторык, пісьменьнік
Мова баўгарская і македонская мова[6]
Подпіс Выява аўтографу

Вучыўся ў Шабацы (Сэрбія), потым жыў у Сафіі (Баўгарыя). Вышэйшую адукацыю атрымаў у Расейскай імпэрыі, скончыў гістарычна-філялягічны факультэт у Петраградзе. Пасьля вяртаньня з Расеі з 1879 году працуе настаўнікам ў Бітале, пазьней зноў за мяжой — у Адэсе і Кішынёве. У гэты пэрыяд умацаваўся ў сваіх поглядах на македонскую культурную і нацыянальную самабытнасьць. Да інтэлектуальнага сталеньня К. П. Місіркава спрычыніліся таксама гады навучаньня ў грэцкіх школах, у Сэрбіі, Баўгарыі, Расеі, дзякуючы якім ён мог убачыць балканскія моўныя і сацыякультурныя пытаньні ў розных кантэкстах. Падчас навучаньня ў Расеі заснаваў студэнцкую суполку «Вардар», якая пазьней ператварылася ў навуковую і літаратурную Асацыяцыю Сьвятога Клімэнта і праіснавала з 1902 да 1905 году. За сваё жыцьцё К. П. Місіркаў напісаў больш за шэсцьдзясят прац, якія маюць вялізнае значэньне ў фармаваньні македонскай літаратурнай мовы. На базе трох рэфэратаў, якія былі падрыхтаваныя для паседжаньняў суполкі Сьвятога Клімэнта, узьнік ягоны найбуйнейшы твор «За македонцките работи» («Аб македонскім пытаньні»). У пяці разьдзелах кнігі К. П. Місіркаў разважае пра гісторыю мовы македонскіх славянаў, даводзіць іхняе права на самастойную літаратурную мову, канцэпцыю якой выкладае ў пятым разьдзеле. Такім чынам, К. П. Місіркаў быў першым, хто навукова падыйшоў да вызначэньня спэцыфічнасьці македонскага моўнага пытаньня.

К. П. Місіркаў падтрымліваў ідэю рэвалюцыйнай барацьбы за аўтаномную Македонію і ўхваляў шлях агульнамакедонскага паўстаньня. Кніга «Аб македонскім пытаньні» была выдадзеная ў 1903 годзе ў Сафіі, аднак неўзабаве амаль увесь наклад быў зьліквідаваны баўгарскімі ўладамі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Крстэ Пэткаў Місіркаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў