Хрэшчацік (станцыя мэтро)

станцыя Кіеўскага мэтрапалітэну
(Перанакіравана з «Крашчацік (станцыя мэтро)»)

Хрэшчацік (па-ўкраінску: Хрещатик) — станцыя Кіеўскага мэтрапалітэну, разьмешчаная на Сьвятошынска-Броварскай лініі. Адкрытая 6 лістапада 1960 году.

Станцыя «Хрэшчацік»
Сьвятошынска-Броварская лінія
Кіеўскі мэтрапалітэн
Дата адкрыцьця 6 лістапада 1960
Тып пілённая, глыбокага залажэньня
Тып плятформы астраўная
Форма плятформы простая
Архітэктары А. В. Добравальскі, В. Д. Елізараў, Н. С. Коліміец, Г. І. Гранаткін, І. Л. Масьлякоў, С. І. Крушынскі, Ю. В. Кісьлічэнка, пры ўдзеле: Ф. М. Зарэмба і Н. М. Шчукінай
Выхад да вуліц Крашчацік, Інстытуцкая, Арх. Гарадзецкага
Пераходы на станцыі Майдан Незалежнасьці
Пачатак працы 5:40
Сканчэньне працы 0:12
Код станцыі 120
Сьвятошынска-Броварская лінія
Акадэммястэчка (станцыя мэтро) leer
Акадэммястэчка
Жытомірская (станцыя мэтро) leer
Жытомірская
Сьвятошын (станцыя мэтро) leer
Сьвятошын
Ніўкі (станцыя мэтро) leer
Ніўкі
Берасьцейская (станцыя мэтро) leer
Берасьцейская
Шуляўская (станцыя мэтро) leer
Шуляўская
Політэхнічны інстытут (станцыя мэтро, Кіеў) leer
Політэхнічны інстытут
Вакзальная (станцыя мэтро, Кіеў) leer
Вакзальная
Унівэрсытэт (станцыя мэтро, Кіеў) leer
Унівэрсытэт
Тэатральная (станцыя мэтро, Кіеў)
Залатыя Вароты (станцыя мэтро)
Тэатральная
Хрэшчацік (станцыя мэтро)
Майдан Незалежнасьці (станцыя мэтро)
Хрэшчацік
Арсэнальная (станцыя мэтро) leer
Арсэнальная
Дняпро (станцыя мэтро) leer
Дняпро
Гідрапарк (станцыя мэтро) leer
Гідрапарк
Левабярэжная (станцыя мэтро) leer
Левабярэжная
Дарніца (станцыя мэтро) leer
Дарніца
Чарнігаўская (станцыя мэтро, Кіеў) leer
Чарнігаўская
Лясная (станцыя мэтро, Кіеў) leer
Лясная

Зьяўляецца часткай перасадкавага вузла паміж Сьвятошынска-Броварскай і Абалонска-Церамкоўскай лініямі. Станцыя названая аднайменна з цэнтральнай вуліцай Кіева, на якой разьмяшчаецца адзін з выхадаў.

Канструкцыя

рэдагаваць

Станцыя глыбокага залажэньня. Мае тры падземныя залі — сярэдняя і дзьве залі з пасадкавымі плятформамі. Залі станцыі злучаныя паміж сабой побач праходамі-парталамі, якія чаргуюцца зь пілёнамі. Сярэдняя заля мае 2 выхады. Заходні выхад злучаны эскалатарным тунэлем з трохлентачным аднамаршавым эскалатарам з наземным вэстыбюлем на вуліцы Крашчацік. Усходні выхад злучаны эскалатарным тунэлем з трохлентачным аднамаршавым эскалатарам з прамежкавым вэстыбюлем, які разьвятляецца на 2 выхады: да вэстыбюля на вуліцы Архітэктара Гарадзецкага і да эскалатарнага тунэлю з трохлентачным аднамаршавым эскалатарам, які вядзе да наземнага вэстыбюля на вуліцы Інстытуцкай.

Вэстыбюлі

рэдагаваць

Станцыя мае 3 наземныя вэстыбюлі. Першы ўбудаваны ў дом № 19-А па вуліцы Крашчацік, другі таксама ўбудаваны ў дом № 13 па вуліцы Архітэктара Гарадзецкага, а трэці разьмешчаны па вуліцы Інстытуцкай, 6.

Побач з вэстыбюлем па вуліцы Крашчацік знаходзяцца Цэнтральны ўнівэрмаг і Кіеўская гарадзкая рада. Паблізу ад вэстыбюля па вуліцы Архітэктара Гарадзецкага знаходзяцца Пасаж, Украінскі драматычны тэатар імя Яна Франка, побач зь якім ёсьць усходы, якія вядуць да адміністрацыі Прэзыдэнта Ўкраіны і Дому з хімэрамі. Вэстыбюль па вуліцы Інстытуцкай разьмешчаны побач з гасьцініцай «Украіна», Міжнародным цэнтрам культуры і мастацтваў «Кастрычніцкі палац», Нацыянальным банкам Украіны, гандлёвым цэнтрам «Глёбус» на пляцы Незалежнасьці.

Перасадкі

рэдагаваць

У сярэдзіне залі станцыі разьмешчаныя 2 праходы, па якіх можна перайсьці на станцыю «Пляц Незалежнасьці». Адзін з праходаў злучаны з эскалатарным тунэлем з чатырохлентачным аднамаршавым эскалатарам і ў гадзіны пік працуе толькі ў адным кірунку — пераход магчымы са станцыі «Пляц Незалежнасьці» на «Крашчацік». Другі праход злучаны зь пешаходным тунэлем, па якім дазволены пераход толькі ў адным кірунку — са станцыі «Крашчацік» на «Пляц Незалежнасьці».

Фатаграфіі

рэдагаваць

Рэжым працы

рэдагаваць

Адкрыцьцё — 05:40, закрыцьцё — 00:12.

Адпраўленьне першага цягніка ў кірунку:

Адпраўленьне апошняга цягніка ў кірунку:

Расклад адпраўленьня цягнікоў у вячэрні час сутак (пасьля 22:00) у кірунку:

Пераход на станцыю «Пляц Незалежнасьці» працуе з 5:44 да 0:29.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Хрэшчацік (станцыя мэтро)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: 50°26′50″ пн. ш. 30°31′24″ у. д. / 50.44722° пн. ш. 30.52333° у. д. / 50.44722; 30.52333


Лініі Кіеўскага мэтрапалітэну
.1. Сьвятошынска-Броварская .2. Абалонска-Церамкоўская .3. Сырэцка-Пячэрская .4. Падольска-Выгураўская .5. Левабярэжная .5. Вышгарадзка-Дарніцкая