Ружанасток
Ружанасток (па-польску: Różanystok) — вёска ў Сакольскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы, разьмешчаная ў гміне Дуброва Беластоцкая. Да 1663 року мела назву Крывы Сток.
Ружанасток | |
Różanystok | |
Сьвятыня марыянаў | |
Краіна: | Польшча |
Насельніцтва: | 510 чал. (2006) |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-200 |
Нумарны знак: | BSK |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°38′9″ пн. ш. 23°24′16″ у. д. / 53.63583° пн. ш. 23.40444° у. д.Каардынаты: 53°38′9″ пн. ш. 23°24′16″ у. д. / 53.63583° пн. ш. 23.40444° у. д. |
Ружанасток | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
У 1975—1998 роках адміністрацыйна належала да Беластоцкага ваяводзтва.
Назва
рэдагавацьПершапачаткова вёска называлася Крывасток ці Табеншчына, затым Краснасток[1]. Сучасная назва — Ружанасток.
Геаграфія
рэдагавацьВёска разьмешчаная на ваяводзкай дарозе 670, якая праходзіць з Асаўца-Цьвердзі праз Сухаволю (DK8), Ружанасток да мяжы зь Беларусяй у Хварасьцянах (г. зв. «Царскі тракт»). Знаходзіцца за 4 км на паўднёвы ўсход ад Дубровы Беластоцкай, за 27 км на поўнач ад Саколкі і за 60 км на поўнач ад Беластоку.
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 80-я рокі XVI стагодзьдзя нашчадкамі кавалькатара Зыгмунта Аўгуста Сцыпіёна дэль Кампа закладзены сядзібна-паркавы фальварак.
У сярэдзіне XVII стагодзьдзя Крывы Сток стаўся ўласнасьцю Шчэнснага Тышкевіча, стольніка дэрпскага і павятовага ротмістра гарадзенскага паспалітага рушаньня, нашчадка Сьвідрыгайлы. Шчэнсны і ягоная жонка Эўфрасыньня былі калятарамі(pl) у 1661 року драўлянага касьцёлу ў сваіх уладаньнях. У 1663 року з Сейнаў прыбылі айцы-дамініканы і на запрашэньне роду Тышкевічаў сталіся апекунамі цудатворнага абразу.
Праз культ Маці Божай у 1663 року назва мястэчка была зьмененая на Ружанасток[2].
Славутасьці
рэдагавацьВёска зьяўляецца месцам пілігрымак дзясяткаў тысячаў ахвочых убачыць раку Панны Марыі.
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Ніва № 29 (2305)
- ^ Biuletyn Konserwatorski Województwa Podlaskiego. Kościół w Różanymstoku (пол.) Праверана 27 жніўня 2008 г.
- ^ Rejestr zabytków nieruchomych (пол.) województwo podlaskie. Narodowy Instytut Dziedzictwa. Праверана 30 чэрвеня 2010 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. — S. 858
- Ружанысток (Краснысток) — Камунікат
- Ружанасток , Radzima.org
- Афіцыйная бачына царквы