Краснае (Бабруйскі раён)

Кра́снае[1] — вёска ў Сычкаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну. Знаходзіцца за 7 км ад чыгуначнае станцыі Мірадзіна на лініі БабруйскМенск, за 12 км на паўночны захад ад Бабруйску, за 122 км ад Магілёва, каля дарогі СычкаваСьвіслач. У 2007 годзе 21 жыхар, 9 двароў[2].

Краснае
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Бабруйскі
Сельсавет: Сычкаўскі
Насельніцтва: 21 (2007)
Колькасьць двароў: 9
Паштовы індэкс: 213847
Геаграфічныя каардынаты: 53°14′11″ пн. ш. 29°5′23″ у. д. / 53.23639° пн. ш. 29.08972° у. д. / 53.23639; 29.08972Каардынаты: 53°14′11″ пн. ш. 29°5′23″ у. д. / 53.23639° пн. ш. 29.08972° у. д. / 53.23639; 29.08972
Краснае на мапе Беларусі
Краснае
Краснае
Краснае

Гісторыя

рэдагаваць

Вядомыя паводле дакумэнтаў ад 17 ст. як сяло ў Бабруйскім старостве Рэчыцкага павету Вялікага княства Літоўскага. Ад 1615 уладаньне Бабруйскае каталіцкае плябаніі. Ад 1782 дзейнічала карчма. Ад 1793 у складзе Расейскае імпэрыі, ад 1795 у Бабруйскім павеце.

У 1847 — сяло ў складзе маёнтку Дварэц, уласнасьць Вітгенштэйнаў, 10 двароў, 40 жыхароў. У 1858 уключана ў казённы маёнтак Панюшкавічы. Паводле перапісу 1897 — вёска Красная (яна ж Панюшкавічы, Саломенка) Гарбацэвіцкае воласьці Бабруйскага павету, 26 гаспадарак, 210 жыхароў, побач знаходзіўся засьценак Красная (12 двароў, 88 жыхароў). У 1907 у вёсцы 261 жыхар, у засьценку — 113. У 1917 у вёсцы 36 двароў і 287 жыхароў, а ў засьценку 20 двароў і 136 жыхароў.

У 1920-я1930-я дзейнічаў пункт па ліквідацыі непісьменнасьці сярод дарослых. У сакавіку 1930 створаны калгас «Чырвоны сьцяг». У чэрвені 1944 нямецкія карнікі спалілі 23 двары. Вёска вызваленая 30 чэрвеня 1944, у гэты ж дзень пры адбіцьці спробаў немцаў вырвацца каля вёскі з атачэньня вызначыўся наводчык гарматы сяржант І. Р. Усабдзюк, які атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу. 12 вяскоўцаў загінулі на фронце.

Паводле перапісу 1959 — 64 жыхары. У 1986 20 гаспадарак, 33 жыхары, у складзе саўгасу імя Леніна.

Пляніроўка

рэдагаваць

Вёска ўяўляе сабой плаўна выгнутую вуліцу арыентаваную з паўднёвага захаду на паўночны ўсход з двухбаковай драўлянай забудовай сядзібнага тыпу.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
  2. ^ Краснае // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 182