Краса Расеі
«Краса Расеі» — конкурс прыгажосьці, які праходзіць ў Расеі з 1995 году. У ім удзельнічаюць пераможцы рэгіянальных конкурсаў прыгажосьці і адборачных тураў. Фіналістка конкурсу прадстаўляе Расею на конкурсе «Міс Сьвету». Узрост удзельніц павінен быць ад 14 да 25 гадоў, яны не павінны быць замужам і мець дзяцей. У склад журы ўваходзяць вядомыя дзеячы культуры. Мерапрыемства шырока асьвятляецца расейскімі СМІ.
Храналёгія
рэдагавацьУ 1995 годзе на конкурсе перамагла масквічка Алена Базіна.
У 1996 годзе на конкурсе перамагла масквічка, нараджэнка Валгаграду, Вікторыя Цапіцына.
У 1997 годзе на конкурсе перамагла жыхарка Екацярынбургу Людміла Папова.
У 1998 годзе на конкурсе перамагла жыхарка Кірава Тацяна Макрушына.
У 1999 годзе на конкурсе перамагла жыхарка Новакузнецку Алена Яфімава.
У 2000 годзе на конкурсе перамагла масквічка Ганна Бодарэва.
У 2001 годзе на конкурсе перамагла мурманчанка Ірына Каваленка.
У 2002 годзе на конкурсе перамагла жыхарка Ніжняга Ноўгараду Ганна Татарынцава.
У 2003 годзе на конкурсе перамагла жыхарка Дзьмітрава Сьвятлана Горава.
У 2004 годзе на конкурсе перамагла жыхарка Пермі Тацяна Сідарчук.
У 2005 годзе на конкурсе перамагла жыхарка Новасыбірску Юлія Іванова.
У 2006 годзе на конкурсе перамагла масквічка Аляксандра Мазур.
У сувязі з удзелам канкурсанткі з Чачэнскай рэспублікі 15-летняй Заміры Джабраілавай было адменена шоў у купальніках, якія замянілі закрытымі пляжнымі гарнітурамі[1]. Заміра атрымала прыз гледачовых сымпатый і ўзнагароду ў намінацыі «Юная краса Расеі».
У 2007 году пераможцам стала масквічка Натальля Андрэева.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Павленко Л. Из-за «Мисс Чечня» на конкурсе «Краса России-2006» отменили купальники… (рас.) // Комсомольская правда, 25 июля 2006
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |