Заміра Джабраілава

Заміра Джабраілава (нарадзілася ў 1991) — пераможца конкурсаў «Краса Чачэніі — 2006» і «Краса Паўночнага Каўказа — 2006».

Па нацыянальнасьці — чачэнка. Дзяцінства правяла ў Валгаградзе, потым разам з сям'ёй пераехала ў Чачэнію. Бацька — супрацоўнік міліцыі, загінуў у Чачэніі падчас выкананьня баявога заданьня. Імя маці — Сацыта. Ёсьць малодшы брат.

Захапляецца маляваньнем, любіць танцы, займаецца ў студыі пры рэспубліканскім ансамблі «Вайнах». Вучыцца ў 14-й школе горада Грозны.

Удзел у конкурсах прыгажосьці

рэдагаваць

27 траўня 2006 году Заміра Джабраілава стала пераможцам першага конкурсу «Краса Чачэніі — 2006» у Грозным. Заміра атрымала ключы ад аўтамабіля Toyota і турыстычную пуцёўку ва Францыю. Заміра адмовілася ад машыны і сказала, што яна падарыць яе аднаму з выхаванцаў інтэрната для дзяцей-сірот. Па ўмовах, у конкурсе маглі ўдзельнічаць незамужнія дзяўчыны ва ўзросьце ад 15 да 25 гадоў. Для Заміры зрабілі выключэньне, хоць ёй яшчэ ня споўнілася 15 гадоў.

Адным з патрабаваньняў, прад'яўляных да ўдзельніц, было веданьне чачэнскіх звычаяў і традыцый. Дазвол на правядзеньне фіналу конкурсу было атрымана ў ісламскага духавенства. Пры гэтым было забароненае зьяўленьне ўдзельніц у міні-спадніцах. У фінале канкурсанткі спаборнічалі ў сьпеве, выкананьні танцаў, веданьні культуры чачэнскага народу. Конкурс вёў расейскі актор Дзьмітры Харацьян.

У сваім звароце да ўдзельніц старшыня ўрада Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў сказаў, што конкурс «сымбалізуе зьяўленьне якасна новага этапу ва ўзнаўленьні нармальнага жыцьця ў рэспубліцы, які характарызуецца акумуляваньнем новай энэргіі — энэргіі тварэньня».

4 ліпеня 2006 году перамагла ў конкурсе «Краса Паўночнага Каўказа — 2006», які праходзіў у Пяцігорску. Конкурс арганізаваны ўрадам Чачэніі і Грамадзкім фондам імя Героя Расеі Ахмада Кадырава.

24 ліпеня 2006 году ў Маскве на агульнарасейскім конкурсе прыгажосьці «Краса Расеі» Заміра стала ўладальніцай Прыза гледачовых сымпатый, а таксама атрымала ўзнагароду ў намінацыі «Юная краса Расеі». Акрамя таго, Заміра атрымала грант на атрыманьне вышэйшай адукацыі ў адным з ВНУ Расеі.

У верасьні 2006 году гроша, выгандлёваныя ад продажу аўтамабіля, яна перадала сацыяльнаму прытулку (18 тысяч даляраў) і выхаванцу хаты-інтэрнату (2 тысячы даляраў).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць