Кошыцкі залаты скарб

Ко́шыцкі залаты́ скарб — камплект з 2920 залатых манэтаў, трох залатых мэдалёў і залатога рэнэсанснага ланцуга, выяўлены пры раскопцы падмуркаў фінансавае ўправы на Галоўнай вуліцы, д.68 у Кошыцах у 1935 року. Унікальная калекцыя XV—XVII стагодзьдзяў захавалася непашкоджанай і зьяўляецца адным з найбольшых знойдзеных скарбаў у сьвеце.

Кошыцкі залаты скарб

Зьмесьціва

рэдагаваць

Скарб захоўваўся ў рэнэсанснай медзяной пасудзіне ў форме буханкі, якая складалася зь дзьвюх укладваных адна ў другую місаў. Верхняя частка аздобленая гравюрай на паляўнічую тэму.

Масіўны рэнэсансны ланцуг мае даўжыню 2,14 мэтры і масу 590 грамаў. На двух з трох залатых мэдалёў, датаваных 1526 і 1544 рокамі, выяўлены кароль Людавіт II. Трэці, найкаштоўнейшы, датаваны 1541, выраблены Крыштафам Фусам і зьяўляецца кавалерыйскім мэдалём караля Фэрдынанда I.

Сярод манэтаў вылучаецца адна, адрозная ад усіх астатніх. Найбольш праўдападобна, што гэта антычная тракійская манэта, аднак ня выключаецца вэрсія пра імітацыю кельцкае. Рэшта манэтаў як мясцовага (Каралеўства Вугоршчына, Сяміградзьдзе), так і замежнага паходжаньня (Нідэрлянды, Багемія, Сылезія, аўстрыйскія краі, Нямеччына, Польшча, Італія, Швэцыя і Гішпанія) аж з васьмідзесяці эўрапейскіх мынцаў.

Склад манэтаў паводле асобных тэрыторыяў:

Паходжаньне

рэдагаваць

Наймаладзейшая манэта ў скрабе паходзіць з Крэмніцкай мынцы і датаваная 1679 рокам. Паводле гэтай інфармацыі, а таксама паводле тага палітычнай сытуацыі ў Кошыцах, дату захаваньня скарбу можна прыкладна датаваць 16801682 рокамі. Гэта быў час размаху куруцкага паўстаньня ў Верхняй Вугоршчыне, даводца якога Імрых Тэкэлі намерваўся захапіць Кошыцы, што і здолеў зьдзейсьніць у 1682. Паводле складу скарбу можна меркаваць, што ягоны ўласьнік быў асобай заможнай — прыхільнікам Габсбургаў. Пра гэта сьведчыць месца захаваньня ад паўстанцаў — адміністрацыйны будынак Сьпіскай камэры на Галоўнай вуліцы (цяпер нумар 68), галоўная фінансавая ўстанова ў Верхняй Вугоршчыне. Уласьнік схаваў скарб пад падлогу склепу.

Лёс скарбу

рэдагаваць

У 1935 року барокавы будынак Сьпіскай камэры быў зьнесены, каб вызваліць месца для новай фінансавай інстытуцыі. Працаўнікі, што знайшлі скарб, сьпярша намерваліся яго прысабечыць і прадаць. Аднак іхнія намеры былі перасечаныя, і знаходка ў некранутым стане была перададзеная ў Генэральнае фінансавае казначэйства ў Браціславе, а пасьля ў Цэнтральнае дзяржаўнае казначэйства ў Празе. Падчас Другой сусьветнай вайны цікавасьць да яго выказвалі ажно некалькі краінаў (Першая славацкая рэспубліка, Каралеўства Вугоршчына, Трэці райх), але ў 1941—1942 нумізматка Эмануэла Нагейлава-Пратрава схавала скарб у Нацыянальным музэі ў Празе, а ў 1943 ён быў перахаваны ў двух надзейных месцах па-за Прагай.

У Кошыцы скарб вярнуўся на выставу 1956 року, пасьля яшчэ раз у 1967, аднак у месцы не было адпаведнага памяшканьня для ягонага сталага захаваньня. Таму ў 1969 у скляпеньнях Усходнеславацкага музэю было пабудаванае бясьпечнае сховішча, у якім скарб выстаўлены для прагляду з 1970 року.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць