Котбус (апэрацыя)
«Котбус» (па-нямецку: Cottbus) — кодавая назва нямецкай карнай апэрацыі падчас Нямецка-савецкай вайны. Праводзілася супраць партызан і мясцовага насельніцтва у Бягомскім, Лепельскім, Плешчаніцкім, Халопеніцкім раёнах 20 мая — 21 чэрвеня 1943 года спэцыяльнымі карнымі часткамі СС, жандармерыяй, ахоўнымі войскамі, паліцыяй пры падтрымцы рэгулярных войскаў з танкамі, артылерыяй, авіяцыяй — усяго больш за 80 тыс. чалавек.
Хада апэрацыі
рэдагавацьУ раёне Домжарыцкіх і Паліцкіх балот карнікі абкружылі партызанскія брыгады «Жалязняк», «Дзядзькі Колі», імя Кірава, але ў ноч на 19 чэрвеня партызаны выйшлі з блакады. За час апэрацыі карнікі спалілі дзясяткі вёсак, у тым ліку Будзяніцкая Рудня (загубілі 103 чалавекі), Жамойск (27 чалавек), Іканы і Гарэлы Луг (576 чалавек), Асовы (178 чалавек), Сасновая (96 чал.) Бягомскага раёна, Кветча (60 чалавека), Крайцы (21 чалавека) Лепельскага раёну і іншыя: у гарадзкім пасёлку Бягомель забілі 300 чалавек, загубілі каля 10 тыс. мясцовых жыхароў, вывезьлі ў Нямеччыну 6053 чал., захапілі 6500 галоў жывёлы, сельгаспрадукты. Не дасягнуўшы галоўнай мэты — зьнішчэньня партызанаў, фашысцкае камандаваньне спыніла апэрацыю.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2