Костас Халькіяс

грэцкі футбаліст

Ко́стас Халькія́с (па-грэцку: Κώστας Χαλκιάς; нарадзіўся 30 траўня 1974 году, Лярыса, Грэцыя) — былы грэцкі футбаліст. Выступаў у якасьці брамніка. Правёў 32 сустрэчы ў складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі.

Костас Халькіяс
Костас Халькіяс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 траўня 1974 (50 гадоў)
Лярыса, Грэцыя
Рост 199 см
Вага 86 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1995—1996
1996—1998
1998—2001
1999
2001—2003
2003—2005
2005—2006
2006
2006—2008
2008—2012
Панатынаікос
Апалён
Панатынаікос
Апалён
Іракліс
Панатынаікос
Портсмут
Рэал Мурсія
Арыс
ПАОК

59 (0)
10 (0)
16 (0)
50 (0)
21 (0)
5 (0)
2 (0)
51 (0)
85 (0)
Зборныя
2001—2012 Грэцыя 32 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Прафэсійную кар’еру пачаў у 1995 годзе ў атэнскім клюбе «Панатынаікос», у 1996 годзе перайшоў у склад клюбу «Апалён» зь Сьмірні. У 1998 годзе Костас вярнуўся ў склад «Панатынаікоса»[1], затым з 2001 году адгуляў два сэзоны ў клюбе «Іракліс», пасьля чаго ў 2003 годзе зноўку вярнуўся ў «Панатынаікос». У 2005 годзе згуляў 5 матчаў за «Портсмут»[2], а ў 2006 годзе пераехаў у Гішпанію ў клюб «Рэал» Мурсія, за які, аднак, не згуляў ніводнага матчу. Улетку таго жа 2006 года перайшоў у «Арыс», а 28 траўня 2008 году заключыў двухгадовы кантракт з клюбам ПАОК, за які й працягваў гуляць да сканчэньня кар’еры.

Міжнародная

рэдагаваць

З 2002 году гуляў у складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі, разам зь ёй станавіўся чэмпіёнам Эўропы 2004 году. На чэмпіянаце Эўропы 2012 году зьяўляўся самым старых гульцом сярод усіх заяўленых камандаў.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Панатынаікос»:

Міжнародныя

рэдагаваць

Грэцыя:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць