Кола грукатала
Ко́ла груката́ла — пяты студыйны альбом беларускага фолк-гурта Палац, выдадзены ў кастрычніку 2012 году.
Кола грукатала | ||
---|---|---|
Студыйны альбом Палац | ||
Выдадзены | кастрычнік 2012 | |
Запісаны | 2005—2012 | |
Жанр | Фолк-рок | |
Мова | Беларуская | |
Выдавец | Вігма | |
Храналёгія Палац | ||
Сьвяточны (2003) |
Кола грукатала (2012) |
Салдат-доктар (2012) |
Прафэсійны агляд | ||
Альбом стаў першым дыскам гурта за дзевяць гадоў і атрымаў добрыя водгукі аглядальнікаў[1].
Пра альбом
рэдагавацьБольшасьць сьпеваў з альбома належаць аўтарству лідара гурта Алегу Хаменка, аднак усе яны зьвязаны з беларускімі легендамі і паданьнямі. Кожная кампазыцыя прысьвечана канкрэтнаму сьвяту або падзеі. Так, песьня «Кола грукатала» зьвязана са святам Сёмухай (Троіцай), «Прыляцела ластаўка» — са сьвятам Пятра і Паўла. Кампазыцыя «Праваджала маці сына» была створана на аснове ўзгадваньня аб песьні, якую сьпявалі ўдзельнікі паўстаньня 1863—1864 гадоў[2].
Афіцыйная прэм’ера трэка «Ластаўка» адбылася вясной 2006 году. Песьня «Кола грукатала», якая стала адным з гітоў гурта, была прадстаўлена ў канцы 2007 году ў межах адборачнага тура на конкурс Эўрабачаньне[1]. Гэты сьпеў таксама заняў 62 месца ў рэйтынгу «100 найвялікшых беларускіх песень» па вэрсіі вэб-сайту «Тузін гітоў», складзеным у 2015 годзе[3].
Кампазыцыі «Страла» і «Русалкі» — беларускія народныя сьпевы, упершыню запісаныя гуртом у 1995 годзе для альбома «Палац»; на дыску яны прысутнічаюць у якасьці дадатка ў новых аранжыроўках.
Інструмэнтальная частка альбома ўяўляе сабой саўндтрэкі для аўдыёказкі «Салдат-доктар», прэзэнтаванай Палацам у тым жа годзе.
На песьню «Кола грукатала» зьняты відэакліп (рэжысэр - Анатоль Вечар)[4].
Рэцэнзіі
рэдагавацьАльбом быў добра сустрэты крытыкамі: на сайце Experty.by, прысвечанаму беларускай музыцы, ён атрымаў сярэднюю адзнаку 9 з 10. Аглядальнікі сайта адзначылі, што альбом ужо можна запісваць у клясыку айчыннай фолк-музыкі і ён атрымаўся ня горшым за папярэднія працы гурта. Былі вылучаны песьні «Кола грукатала», «Шэрая поўсьць» і «Стаіць вярба»[1].
Альбом выйграў узнагароду ў намінацыі «Лепшы фолк-альбом» за 2012 год па вэрсіі сайта Experty.by[5], а таксама заняў пятае месца сярод лепшых беларускіх альбомаў, выдадзеных з 2008 па 2012 гады[6].
Зьмест
рэдагаваць№ | Назва | Працягласьць |
---|---|---|
1. | «Кола грукатала» | 3:34 |
2. | «Хай месяц лунае» | 4:38 |
3. | «Шэрая поўсьць» | 3:21 |
4. | «Стаіць вярба» | 3:45 |
5. | «Прыляцела ластаўка» | 4:42 |
6. | «Птушка» | 4:48 |
7. | «Маці» | 3:59 |
8. | «Сьпейце, хлопцы» | 4:15 |
Дадатак 1
№ | Назва | Працягласьць |
---|---|---|
9. | «Страла» | 4:22 |
10. | «Русалкі» | 3:51 |
Дадатак 2
№ | Назва | Працягласьць |
---|---|---|
11. | «Вясельны маршык» | 1:53 |
12. | «Фаніпальскі вальс» | 2:27 |
13. | «Марш Белякова» | 2:14 |
14. | «Грукоча кола млына» | 3:36 |
Удзельнікі запісу
рэдагавацьМузыка — Алег Хаменка (1,2,3,5,6,8), народная ў апрацоўцы Алега Хаменкі (4), народная ў апрацоўцы гурта «Палац» (9,10), Зьміцер Карабач (11,12), Юры Белякоў (13)
Словы — Алег Хаменка паводле народных сьпеваў і прыказак (1,2,3), Алег Хаменка (3,7,8), народныя (4,9,10), Анатоль Сыс (6)
- Алег Хаменка — вакал, акустычная гітара
- Зьміцер Карабач — вакал, колавая ліра, акардэон
- Юры Белякоў — вакал, труба, жалейка, пэркусія
- Андрэй Хвісевіч — вакал, сынтэзатары, пэркусія
- Сяргей Трухановіч — гітара
- Зьміцер Жыгараў — бас-гітара
- Андрэй Цераховіч — ударныя інструменты
- Усевалад Гроднікаў — гукатэхніка.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Палац «Кола грукатала» (+аўдыё)
- ^ Группа «Палац» в год своего 20-летия выпустила два новых диска
- ^ 100 найвялікшых беларускіх песень па вэрсіі Tuzin.fm (фота/аўдыё/відэа)
- ^ Відэакліп на песню «Кола грукатала» гурта «Палац»
- ^ Лучшие альбомы 2012 (+аудио)
- ^ Троіца «Зімачка» — лучший альбом за 5 лет (+аудио)