Клінт Істўуд
Клінтан Істўуд-малодшы (па-ангельску: Clinton Eastwood Jr.; нарадзіўся 31 траўня 1930 году) — амэрыканскі кінаактор і кінарэжысэр.
Біяграфія
рэдагавацьІстўуд нарадзіўся 31 траўня 1930 году ў Сан-Францыска.
У пэрыяд ад 1960-х да 1980-х Клінт Істўуд быў у ліку найболей буйных зорак Галівуду, ствараючы выяву нешматслоўнага героя баявікоў і вэстэрнаў. У цяперашні час Клінт Істўуд зьяўляецца аўтарытэтным рэжысэрам і валодае двума «Оскарамі» за найлепшую рэжысуру ў 1992 і 2004 гадах.
Фільмаграфія
рэдагавацьГод | На беларускай | На мове арыгінала | Роля |
2006 | Лісты з Івадзімы | Letters from Iwo Jima | Рэжысэр |
2006 | Сьцягі нашых бацькоў | Flags of Our Fathers | Рэжысэр |
2004 | Малышка на мільён | Million Dollar Baby | Фрэнкі Дан і рэжысэр |
2003 | Таямнічая рака | Mystic River | Рэжысэр |
2002 | Крывавая праца | Blood Work | Тэры Маккалеб і рэжысэр |
2000 | Касьмічныя каўбоі | Space Cowboys | Фрэнк Корвін і рэжысэр |
1999 | Сучаснае злачынства | True Crime | Стыў Эвэрэт і рэжысэр |
1997 | Абсалютная ўлада | Absolute Power | Лютэр Ўітні і рэжысэр |
Поўнач у садзе дабра і зла | Midnight in the Garden of Good and Evil | Рэжысэр | |
1995 | Масты акругі Мэдысан | The Bridges of Madison County | Робэрт Кінкэйд і рэжысэр |
1995 | Сто і адна ноч Сымона Сынэма | Cent et une nuit de Simon Cinema | |
1993 | Ідэальны сьвет | A Perfect World | Рэд Гарнэт і рэжысэр |
На лініі агню | In the Line of Fire | Агент Фрэнк Хорыган | |
1992 | Непрабачаны | Unforgiven | Біл Муні і рэжысэр |
1990 | Пачатковец | The Rookie | Нік Пулоўскі і рэжысэр |
Белы паляўнічы, чорнае сэрца | White Hunter Black Heart | Джон Ўілсан і рэжысэр | |
1989 | Ружовы кадылак | Pink Cadillac | Томі Новак |
1988 | Птушачка | Bird | Рэжысэр |
Сьмяротны сьпіс | The Dead Pool | «Брудны» Гары Калахан | |
1986 | Перавал пабітых сэрцаў | Heartbreak Ridge | Том Хайвэй і рэжысэр |
1985 | Бледны вершнік | Pale Rider | Прапаведнік і рэжысэр |
1984 | Заваруха ў горадзе | City Heat | Лейтэнант Сьпір |
Завеса | Tightrope | Ўэс Блок | |
1983 | Раптоўны ўдар | Sudden Impact | «Брудны» Гары Калахан і рэжысэр |
1982 | Чалавек з прытона | Honkytonk Man | Рэд Стовал і рэжысэр |
Агністы ліс | Firefox | Мітчэл Гант і рэжысэр | |
1980 | Як толькі зможаш | Any Which Way You Can | Філ Бэдо |
Бранко Білі | Bronco Billy | Бранко Білі Макой і рэжысэр | |
1979 | Уцёк з Алькатраса | Escape from Alcatraz | Фрэнк Морыс |
1978 | Перамагчы любым коштам | Every Which Way But Loose | Філ Бэдо |
1977 | Скрозь лад | The Gauntlet | Бэн Шоклі і рэжысэр |
1976 | Ахоўнік закона | The Enforcer | «Брудны» Гары Калахан |
Джосі Ўэйлс — чалавек па-за законам | The Outlaw Josey Wales | Джосі Ўэйлс і рэжысэр | |
1975 | Санкцыя Эйгера | The Eiger Sanction | Джонатан Хэмлак і рэжысэр |
1974 | Граміла і папрыгунчык | Thunderbolt and Lightfoot | Граміла |
1973 | Валацуга высакагорных раўнін | High Plains Drifter | Незнаёмец і рэжысэр |
Сіла пісталета «Магнум» | Magnum Force | «Брудны» Гары Калахан | |
Прахалодны | Breezy | Рэжысэр | |
1972 | Джо Кід | Joe Kidd | Джо Кід |
1971 | Брудны Гары | Dirty Harry | «Брудны» Гары Калахан |
Згуляйце мне імгліста | Play Misty for Me | Дэйв Гарвэр і рэжысэр | |
Трапіўшы ў пастку | The Beguiled | Джон МакБёрні | |
1970 | Героі Кэлі | Kelly’s Heroes | Радавы Кэлі |
Два мула для сястры Сары | Two Mules for Sister Sara | Хоган | |
1969 | Золата Каліфорніі | Paint Your Wagon | Сыльвэстар Ньюэл |
1968 | Куды не далятаюць і арлы | Where Eagles Dare | Морыс Шафэр |
Блеф Кугана | Coogan’s Bluff | Шэрыф Ўолт Куган | |
Задзяры іх вышэй | Hang 'Em High | Маршал Джэд Купэр | |
1967 | Ведзьмы | The Witches | Чарлі |
1966 | Добры, дрэнны, злы | The Good, the Bad and the Ugly | Блондзі (Чалавек без імя) |
1965 | На некалькі даляраў больш | For A Few Dollars More | Манко (Чалавек без імя) |
1964 | За прыгаршчу даляраў | A Fistful Of Dollars | Джо (Чалавек без імя) |
1959 | Сырамятная скура | Rawhide | Роўдзі Эйтс (1959—1966) |
1958 | Засада ў каньёне Кімарон | Ambush at Cimarron Pass | Кэйт Ўільямс |
Эскадрыльля Лафайэта | Lafayette Escadrille | Джордж Мозлі | |
1957 | Японская авантура | Escapade in Japan | |
1956 | Першая жанчына-коміваяжор | The First Traveling Saleslady | Джэк Райс |
Удалечыні ад усіх караблёў | Away All Boats | Мэдык | |
Зорка ў пыле | Star in the Dust | Том | |
Ніколі не разьвітвайся | Never Say Goodbye | Ўіл | |
1955 | Тарантул | Tarantula | |
Лэдзі Гадыва з Ковэнтры | Lady Godiva of Coventry | ||
Фрэнсіс на флёце | Francis in the Navy | Джоўнсі | |
Помста твары | Revenge of the Creature | Тэхнік лябараторыі |
Згадкі ў кінэматографе
рэдагавацьУ другой частцы трылёгіі «Назад у будучыню» герой карціны Марці Макфлай бачыць, як Біф у сваім хмарачосе ў прысутнасьці дзьвюх дзевак глядзіць фільм з Клінтам Істўудам, які падкладае пад адзежу мэталічную пласьціну, якая выканала ролю бронекамізэльцы. У трэцяй частцы карціны Марці пападае на Дзікі Захад узору 1885 году, і тамака завецца Клінтам Істўудам. Марці паўтарае трук Істўуда з бронекамізэлькай, які бачыў у кіно ў другой частцы. Пасьля таго, як Марці адправіўся ў будучыню, а паравоз, якім разганялі «Дэ Лорэан» зваліўся ў цясьніну (і «Клінта Істўуда» зьлічылі загінулым у гэтай цясьніне), гэтую цясьніну назвалі «Цясьніна Істўуд».
Папярэднік Джонатан Дэмі за «Маўчаньне ягнятаў» |
Прэмія «Оскар» за найлепшую рэжысуру «Непрабачаны» 1992 |
Наступнік Стывэн Сьпілбэрг за «Сьпіс Шындлера» |
Папярэднік Пітэр Джэксан за «Уладар кольцаў: Вяртаньне караля» |
Прэмія «Оскар» за найлепшую рэжысуру «Малышка на мільён» 2004 |
Наступнік Энг Лі за «Гарбатая гара» |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Clint Eastwood (анг.) на сайце IMDb
- ClintEastwood.net
- Яны ваявалі за Радзімы