Клімковічы
Клімко́вічы (па-польску: Klimkowicze, па-падляску: Klimkóvičy[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мілейчыцы. Разам з Касьцюковічамі і Ханькамі складае адміністрацыйна адну вёску.
Клімковічы | |
польск. Kościukowicze | |
Першыя згадкі: | пач. 16 ст. |
Мясцовая назва: | Klimkovičy |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Мілейчыцы |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-332 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°36′0″ пн. ш. 23°3′0″ у. д. / 52.6° пн. ш. 23.05° у. д.Каардынаты: 52°36′0″ пн. ш. 23°3′0″ у. д. / 52.6° пн. ш. 23.05° у. д. |
Клімковічы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьб. Барбары ў Мілейшыцах). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятога Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Мілейчыцах[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьНа пачатку 16 ст. існаваў тут вадзяны млын, якім кіраваў млынар Клімковіч[2]. У міжваенны пэрыяд Клімковічы прыналежалі да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 47 жыхароў (41 праваслаўных і 6 юдаістаў, усе пагалоўна запісаныя беларусамі)[4].
Зноскі
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810062-0035263?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ а б Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, s. 87
- ^ MILEJCZYCE – Parafia świętego Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 5 ліпеня 2016 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 5 ліпеня 2016 г.