Касьцюковічы (Польшча)
Касьцюко́вічы (па-польску: Kościukowicze, па-падляску: Kościukóvičy[1]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мілейчыцы. Разам з Клімковічамі і Ханькамі складае адміністрацыйна адну вёску.
Касьцюковічы | |
польск. Kościukowicze | |
Першыя згадкі: | пач. 16 ст. |
Мясцовая назва: | Kościukovičy |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Мілейчыцы |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-332 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°37′0″ пн. ш. 23°3′0″ у. д. / 52.61667° пн. ш. 23.05° у. д.Каардынаты: 52°37′0″ пн. ш. 23°3′0″ у. д. / 52.61667° пн. ш. 23.05° у. д. |
Касьцюковічы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьб. Барбары ў Мілейшыцах). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятога Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Мілейчыцах[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьНа пачатку 16 ст. існаваў тут вадзяны млын, якім кіраваў млынар Касьцюк[1]. У міжваенны пэрыяд Касьцюковічы прыналежалі да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 54 жыхароў (50 праваслаўных, 4 габрэяў, усе пагалоўна былі запісаныя палякамі)[3].
Зноскі
рэдагаваць- ^ а б Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, s. 97
- ^ MILEJCZYCE – Parafia świętego Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 29 чэрвеня 2016 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 29 чэрвеня 2016 г.