Кляўшышкі
Кляўшышкі (лет. Klausiškės) — вёска ў Летуве, каля вытоку ракі Камшы. Уваходзяць у склад Алаўскага староства Аліцкага раёну Аліцкага павету.
Кляўшышкі лац. Klaŭšyški | |
лет. Klausiškės | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Аліцкі |
Раён: | Аліцкі |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°22′8″ пн. ш. 24°12′11″ у. д. / 54.36889° пн. ш. 24.20306° у. д.Каардынаты: 54°22′8″ пн. ш. 24°12′11″ у. д. / 54.36889° пн. ш. 24.20306° у. д. |
Кляўшышкі |
Назва
рэдагавацьІмя Кляўз (Кляўс) звычайна разглядаецца як германскі скарот хрысьціянскага імя Мікалай (Nikolaus)[1]. У беларускім арэале бытуюць вытворныя прозьвішчы Кляўзовiч, Кляўз, Кляўзiн, Кляўзо, Кляўс, Кляўсаў[1]. Імя Klaus (Klasz, Klas) і вытворныя ад яго германскія імёны гістарычна бытавалі ў Польшчы[2][3].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1905 год — 8 чалавек[7]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Гурская Ю. Многоязычие в Великом княжестве Литовском в зеркале древних фамилий // Acta Baltico-Slavica. Nr. 37 (2013). С. 7.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 186.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 305—306, 308.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 309.