Кляўс Яганіс

румынскі палітык
(Перанакіравана з «Клаўс Ёханіс»)

Кля́ўс Вэ́рнэр Яга́ніс (па-румынску: Klaus Werner Iohannis, па-нямецку: Klaus Johannis, нар. 13 чэрвеня 1959, Сыбіў) — прэзыдэнт Румыніі.

Кляўс Яганіс
21 сьнежня 2014 — 21 сьнежня 2019
Папярэднік Траян Бэсэску
з 21 сьнежня 2019
2000 — 2004
2004 — 2008
2008 — 2012
2012 — сьнежань 2014
Наступнік Astrid Fodor[d]
2002 — 2013
Папярэднік Wolfgang Wittstock[d]
Наступнік Paul-Jürgen Porr[d]
2 чэрвеня 2014 — 18 сьнежня 2014
Папярэднік Крын Антанеску[d]
Наступнік Alina Gorghiu[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 чэрвеня 1959(1959-06-13)[1][2][3] (64 гады)
Партыя:
Сужэнец: Кармэн Ёганіс[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і трансыльванскіх саксаў Сусаны і Густава Гайнца Яганісаў. У 1992 годзе яго бацькі перабраліся ў нямецкі Вюрцбург і атрымалі нямецкае грамадзянства, скарыстаўшыся правам на вяртаньне.

У 1979 годзе Кляўс паступіў на факультэт фізыкі ва Ўнівэрсытэце Бабеш-Бояі ў г. Клуж-Напока, пасьля здачы ўступных іспытаў быў накіраваны на 9 месяцаў у г. Тымішаара, для праходжаньня вайсковай службы. Пасьля заканчэньня ўнівэрсвтэту ў 1983 годзе працаваў настаўнікам фізыкі ў розных школах і каледжах Сыбіў у тым ліку з 1989 па 1997 ў гімназіі імя Самуэля фон Брукэнталя, найстарэйшай нямецкамоўнай школе Румыніі.

З 1997 па 1999 год ён быў намесьнікам галоўнага школьнага інспэктара жудзеца Сыбіў, а з 1999 году да свайго абраньня на пасаду мэра ў 2000 годзе ён быў галоўным школьным інспэктарам жудзеца.

Палітыка рэдагаваць

Першы тур галасаваньня прайшоў 2 лістапада 2014 году. Галоўным яго супэрнікам быў прэм’ер-міністра Румыніі Віктара Понта. Паводле яго вынікаў Понта атрымаў 40,3% галасоў выбаршчыкаў, а Яганіс — 30,4%. Пасьля другога туру прэзыдэнцкіх выбараў, які адбыўся 16 лістапада 2014 году абышоў па колькасьці адданых за яго галасоў дзейнага тады прэм’ер-міністра Румыніі Віктара Понта[5].

Асабістыя зьвесткі рэдагаваць

Валодае румынскай, нямецкай і ангельскай мовамі. З 1989 году жанаты з Кармэн Яганіс (у дзявоцтве Лэзуркэ), якая зьяўляецца выкладчыкам ангельскай мовы ў нацыянальным каледжы імя Георга Лазара ў Сыбіў.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць