Керкалдзі
Керкалдзі (па-ангельску: Kirkcaldy, па-англа-шатляндзку: Kirkcaldy, па-гэльску: Cathair Chaladainn) — мястэчка на ўсходнім узьбярэжжы Шатляндыі ў вобласьці Файф(en).
Керкалдзі | |
анг. Kirkcaldy | |
Краіна: | Вялікабрытанія |
Рэґіён: | Шатляндыя |
Вобласьць: | Файф |
Плошча: | 18 км² |
Насельніцтва (2018) | |
колькасьць: | 49 460 чал.[1] |
шчыльнасьць: | 2747,78 чал./км² |
Тэлефонны код: | 01592 |
Паштовы індэкс: | KY1, KY2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 56°6′39″ пн. ш. 3°10′3″ з. д. / 56.11083° пн. ш. 3.1675° з. д.Каардынаты: 56°6′39″ пн. ш. 3°10′3″ з. д. / 56.11083° пн. ш. 3.1675° з. д. |
± Керкалдзі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Геаграфічнае становішча
рэдагавацьКеркалдзі знаходзіцца за 18 км на поўнач ад Эдынбургу, і за 44 км на паўднёвы захад ад Дандзі.
Клімат
рэдагавацьКлімат марскі з частымі цыклёнамі і вялікай колькасьцю ападкаў. У сярэднім за год выпадае 772 мм ападкаў. Сярэдняя гадавая тэмпэратура паветра 8,9 °C.
Гісторыя
рэдагавацьТэрыторыя вакол Керкалдзі была заселеная з эпохі бронзы. Першае пісьмовае згадваньне пра Керкалдзі адносіцца да 1075 году.
У 1363 годзе кароль Шатляндыі Давід II надаў Керкалдзі статус места.
З XVII стагодзьдзя места стала важным гандлёвым портам, празь які ішоў гандаль сольлю і вуглём.
У XIX стагодзьдзі Керкалдзі стаў адным з сусьветных цэнтраў вытворчасьці льяных тканін.
Сёньня Керкалдзі застаецца важным грузавым портам.
Насельніцтва
рэдагаваць1755 | 1801[2] | 1841 | 1901 | 1951[3] | 2001 | 2010 | 2011 | 2018[1] |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2296 | 3248 | 4755 | 34 079 | 49 050 | 46 912 | 49 460 | 49 709 | 49 460 |
Асобы
рэдагаваць- Ураджэнцы
- Адам Сьміт — шатляндзкі эканаміст, філязаф-этык і аўтар.
- Сэндфард Флемінг — шатляндзкі інжынэр.
- Жыхары
- Гордан Браўн — брытанскі (шатляндзкі) палітык, лейбарыст, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі.
Галерэя
рэдагаваць-
Ратуша
-
Царква
-
Стары паштамт
-
Замак
-
Равэнскрайг
-
Музэй і мастацкая галерэя
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Estimated population of localities by broad age groups, mid-2012. General Register Office for Scotland (2012). Праверана 5 October 2018 г.
- ^ Current Total Population: Kirkcaldy Scottish Parish A Vision of Britain Through Time. University of Portsmouth. Праверана 18 January 2014 г.
- ^ Current Total Population: Kirkcaldy Burgh A Vision of Britain Through Time. University of Portsmouth. Праверана 18 January 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- About Kirkcaldy (анг.)