Гордан Браўн

брытанскі палітык

Го́рдан Браўн (па-ангельску: Gordon Brown; нарадзіўся 20 лютага 1951, Гіфнак, Шатляндыя) — брытанскі (шатляндзкі) палітык, лейбарыст, прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі з 27 чэрвеня 2007 да 11 траўня 2010 г.

Гордан Браўн
74-ы Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі
з 27 чэрвеня 2007 — 11 траўня 2010
Папярэднік: Тоні Блэр
Наступнік: Дэйвід Кэмэран
Канцлер казначэйства Вялікабрытаніі
2 траўня 1997 — 27 чэрвеня 2007
Прэм’ер-міністар: Тоні Блэр
Папярэднік: Kenneth Clarke
Наступнік: Алістэр Дарлінг
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 лютага 1951 (73 гады)
Сьцяг Вялікабрытаніі Сьцяг Шатляндыі Гіфнак
Партыя: Лейбарысцкая партыя Вялікабрытаніі
Сужэнец: Сара Маколей
Дзеці: Джон Маколэй Браўн[d], Джэймз Фрэйзэр Браўн[d] і Джэніфэр Джэйн Браўн[d]
Бацька: Rev. John Ebenezer Brown[d][1]
Маці: Bunty Souter[d][1]
Адукацыя:
Узнагароды:

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і прасьвітэрыянскага пастара.

Сярэдняя адукацыя атрымаў у школе гораду Кіркодзі. Скончыў Эдынбурскі ўнівэрсытэт (з адзнакай), мае навуковыя ступені магістра (1972) і доктара ў вобласьці гісторыі (1982; доктарская праца прысьвечаная гісторыі Лейбарысцкай партыі і палітычных рэформаў у Шатляндыі ў 19181929).

З маладых гадоў быў актывістам Лейбарысцкай партыі, пачаўшы ўдзельнічаць у яе дзейнасьці ва ўзросьце 12 гадоў.

У 1970-я за радыкальныя левыя погляды атрымаў мянушку «Чырвоны Горд». Затым эвалюцыянаваў у бок палітычнага цэнтру.

  • У 1972—1975 — рэктар Эдынбурскага ўнівэрсытэту (у Шатляндыі рэктар прадстаўляе інтарэсы студэнтаў і абіраецца імі, як правіла, на тры гады; функцыі кіраўніка ўнівэрсытэту выконвае віцэ-канцлер). Пасьля канчатка ўнівэрсытэту працаваў у ім часавым лектарам.
  • У 19761980 быў выкладчыкам паліталёгіі ў Тэхналягічным каледжы Глазга.
  • У 1979 упершыню балятаваўся ў парлямэнт, але прайграў кандыдату ад Кансэрватыўнай партыі.
  • У 1980—1983 — карэспандэнт, рэдактар аддзела міжнародных адносін на шатляндзкім тэлебачаньні.
  • З 1983 — чалец парлямэнта ад Усходняга Данфэрмлайна.
  • У 1983—1984 — старшыня Лейбарысцкай партыі ў Радзе Шатляндыі.
  • У 19871989 — галоўны сакратар казначэйства Вялікабрытаніі ў «ценявым» кабінэце міністраў.
  • У 1989—1992 — міністар гандлю і індустрыі «ценявога» кабінэта міністраў.
  • У 1992—1997 — «ценявы» міністар фінансаў (Канцлер казначэйства).
 
Гордан Браўн выступае на штогадовым сходзе Сусьветнага банку/МВФу 2002

Мае рэпутацыю ўмеранага эўраскептыка, прыналежыць да сацыял-дэмакратычнага крыла Лейбарысцкай партыі (у адрозьненьне ад сацыял-лібэрала Тоні Блэра).

Кабінэт Міністраў Гордана Браўна

рэдагаваць
  • Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі — Гордан Браўн.
  • Міністар фінансаў — Алістэр Дарлінг.
  • Міністар замежных справаў — Дэйвід Мілібанд.
  • Міністар юстыцыі і лорд-канцлер — Джэк Стро.
  • Міністар унутраных справаў — Джэкі Сьміт.
  • Міністар абароны і па справах Шатляндыі — Дэс Браўн.
  • Міністар аховы здароўя — Алан Джонсан.
  • Міністар аховы навакольнага асяродзьдзя, харчаваньня і па пытаньнях сельскагаспадарчага разьвіцьця — Гілары Бэн.
  • Міністар па пытаньнях міжнароднага разьвіцьця — Дуглас Аляксандэр.
  • Міністар па пытаньнях бізнэсу, прадпрымальніцтва і рэгуляваньню рэформаў — Джон Гатан.
  • Міністар працы, па справах пэнсій і па справах Ўэльса — Пітэр Гэйн.
  • Міністар транспарту — Рут Келі.
  • Міністар па справах грамадаў і мясцовага самакіраваньня — Гэйзл Блірз.
  • Міністар па справах дзяцей, школ і сем’і — Эд Болз.
  • Міністар культуры, сродкаў масавай інфармацыі і спорту — Джэймз Парнэл.
  • Міністар па справах Паўночнай Ірляндыі — Шон Ўудўорт.
  • Міністар па справах інавацыяў, унівэрсытэтаў і кваліфікацыям — Джон Дэнам.
  • Лідэр палаты грамадаў — Гарыет Гарман.
  • Парлямэнцкі сакратар пры міністэрстве фінансаў — Джэф Гун.
  • Міністар пры ўрадавым кабінэце і канцлер герцагства Ланкастэрсткага — Эд Мілібэнд.

Жанаты (з 3 жніўня 2000) на Сары Маколей (Sarah Macaulay). Іх першае дзіця — дачка — памерла ў раньнім дзяцінстве ў 2002. Сын Джон нарадзіўся ў 2003. Другі сын Джэймз Фрэйзэр нарадзіўся 17 ліпеня 2006, а 29 лістапада 2006 было абвешчана аб тым, што яму паставілі дыягназ «фіброзна-кістозная дэгенэрацыя».

Папярэднік
Тоні Блэр
Лідэр Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі,
Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі
20072010
Наступнік
Дэйвід Кэмэран

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.