Кентэн Маэ
Кентэ́н Маэ́ (па-француску: Kentin Mahé) — францускі гандбаліст нямецкага клюбу «Гумэрсбах» і нацыянальнай зборнай Францыі.
Кентэн Маэ | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 траўня 1991[1] (33 гады) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 83 кг[2] | |
Пазыцыя | гульнёвы | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Гумэрсбах | |
Нумар | 22 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2009—2011 2011—2013 2013—2015 2015—2018 2018—2024 2024— |
Райнлянд Гумэрсбах Гамбург Фленсбург-Гандэвіт Вэспрэм Гумэрсбах |
|
Зборныя | ||
2010— | Францыя |
Кар’ера
рэдагавацьУжо ў малым веку перабраўся навучацца гандболу ў Нямеччыны, бо яны бацька, таксама прафэсійны гандбаліст, Паскаль Маэ на той час перабраўся ў нямецкі клюб. Дэбютаваў у клюбе «Райнлянд» у найвышэйшым нямецкім дывізіёне. У наступныя гады выступаў за шэраг нямецкіх клюбаў. У 2015 годзе склаў дамову зь нямецкім топ-клюбам «Фленсбург-Гандэвітам», дзе здолеў якасна падвысіць свае навычкі пад кіраўніцтвам трэнэра Любаміра Ўраньеша. 1 ліпеня 2018 году Мэа далучыўся да шэрагаў вугорскага «Вэспрэма»[3]. З вугорскай дружынай ён здабываў перамогі ў чэмпіянаце Вугоршчыны ў 2019, 2023 і 2024 гадах, а таксама прасоўваўся да фіналу Лігі чэмпіёнаў 2019 году. Гулец тройчы трыюмфаваў у розыгрышах СЭХА-лігі. У сакавіку 2024 году стала вядома, што па сканчэньні сэзону француз вернецца да шэрагаў нямецкага «Гумэрсбаху»[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Kentin Mahé // http://www.munzinger.de/search/go/document.jsp?id=01000008887
- ^ а б http://www.sg-flensburg-handewitt.de/mannschaft/kentin-mahe/
- ^ «EXTRA: Kentin Mahé lämnar Flensburg för Veszprém». Handbollskanalen.
- ^ «Transfer-Coup offiziell: Kentin Mahé kehrt in die Handball-Bundesliga zurück». Handballworld.