Гумэрсбах (гандбольны клюб)
«Гумэрсбах» (па-нямецку: VfL Gummersbach) — нямецкі гандбольны клюб з аднайменнага гораду. Выступае ў Бундэсьлізе. Да сэзону 2018—2019 гадоў «Гумэрсбах» быў адзіным клюбам, які бесьперапынна гуляў у найвышэйшым дывізіёне з моманту заснаваньня гандбольнай Бундэсьлігі.
Гумэрсбах | |||
Поўная назва | VfL Gummersbach | ||
---|---|---|---|
Кароткая назва | Gummersbach | ||
Заснаваны | 1861 | ||
Арэна | Schwalbe-Arena | ||
Чэмпіянат | Бундэсьліга | ||
2023—2024 | 6 месца | ||
Форма | |||
Клюбныя колеры | |||
| |||
Спасылкі | |||
Афіцыйная бачына | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьСпартовае таварыства «Гумэрсбах» было заснаванае 3 сакавіка 1861 году. Ганбольная каманда была створаная ў 1925 годзе[1]. Першапачаткова ў клюбе канцэнтраваліся на гандболе на траве, як і ва ўсёй Нямеччыне, аднак «Гумэрсбах» адным зь першых пачаў разьвіцьцё гандболу ў памяшканьні. У 1966 годзе каманда ўвайшла ў склад навастворанай гандбольнай Бундэсьлігі. «Гумэрсбах» адразу стаў моцнай сілай як на радзіме, гэтак і на міжнароднай арэне. У 1967 годзе клюб стаў пераможцам Эўрапейскага кубка, выгуляўшы ў фінале чэскую «Дуклу». Агулам, 1970-я гады былі самымі пасьпяховымі ў гісторыі клюбу з чатырма чэмпіёнствамі, дзьвюма перамогамі ў Кубку Нямеччыны і пяцьцю тытуламі Эўрапейскага кубка. З «Гумэрсбаху» вылучаліся гульцы ў зборную краіны на чэмпіянат сьвету 1978 году. Нават у 1980-х гадах клюб заставаўся адным з наймацнейшай у ФРН.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Die Geschichte des VfL muss umgeschrieben werden». Oberberg Aktuell.