Кейля (замак)

замак у Эстоніі
Замак
Кейля
Keila vasallilinnus
Краіна Эстонія
Места Кейля
Каардынаты 59°18′14.5″ пн. ш. 24°26′14.7″ у. д. / 59.304028° пн. ш. 24.437417° у. д. / 59.304028; 24.437417Каардынаты: 59°18′14.5″ пн. ш. 24°26′14.7″ у. д. / 59.304028° пн. ш. 24.437417° у. д. / 59.304028; 24.437417
Тып будынка замак
Першае згадваньне 1433
Дата заснаваньня XIV стагодзьдзе
Дата скасаваньня 1750
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан рэшткі
Кейля на мапе Эстоніі
Кейля
Кейля
Кейля
Кейля на Вікісховішчы

За́мак Ке́йля (па-эстонску: Keila vasallilinnus) — рэшткі замку ў эстонскім месьце Кейля (павет Хар’ю).

У 1976 року мясцовыя краязнаўцы знайшлі ў зарасьлях на паўднёва-ўсходняй ускраіне парку прастакутны будынак са сьценамі больш чым мэтровае даўжыні. На заходнім рагу будынку захаваліся сьляды круглае вежы. Праведзеныя ў 1970-х і 1990-х раскопкі пацьвердзілі, што даўней на гэтым месцы знаходзілася комплекс абарончых збудаваньняў.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Меркавана гэта была ўмацаваная сядзіба фэўдала па прозьвішчы Кегель, пабудаваная прыкладна ў сярэдзіне XIV стагодзьдзя. Першыя згадкі пра яе адосяцца да 1433 року, калі новы ўласьнік Арнт Кальле прадаў сядзібу Лівонскаму ордэну. Верагодна ў 1470 року, падчас рэстаўрацыі Кейльскай царквы, сядзіба была перабудаваная ў васальны замак: да асноўнага аб’ёму памерам 15х25 м была дабудаваная вежа і нарошчаныя муры. Усе ўмацаваньні былі абкружаныя драўляным вастраколам. У сярэдзіне таксама быў выкапаны калодзеж 4-мэтровай глыбіні.

У часе Лівонскай вайны расейскія войскі спалілі замак (1560). Цягам наступных 60 рокаў замак зьмяніў 11 уласьнікаў.

XVII стагодзьдзе стала эпохай росквіту маёнтку, тут у прамысловых маштабах здабывалі ласося. Паводле швэдзкіх і нямецкіх дакумэнтаў 1686 і 1694 рокаў замак быў двухпавярховы.

У часе Паўночнай вайны 1710 року замак ізноў быў моцна пашкоджаны. У 1750 канчаткова закінуты. Рэшткі падвальных памяшканьняў часткова выкарыстоўваліся яшчэ ў XIX стагодзьдзі. Паступова руіны зарасьлі, ператварыўшыся ў пагорак.

Цяпер плошча замку расчышчаная, рэшткі муроў закансэрваваныя.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект рэестру культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Эстонія, шыфр  21517