Царква Сьвятога Міхаіла (Кейля)
Славутасьць | |
Царква сьвятога Міхаіла
Mihkli kirik | |
Кейльская царква
| |
Краіна | Эстонія |
Мястэчка | Кейля, Хар’юмаа |
Каардынаты | 59°18′28.02″ пн. ш. 24°25′47.09″ у. д. / 59.3077833° пн. ш. 24.4297472° у. д.Каардынаты: 59°18′28.02″ пн. ш. 24°25′47.09″ у. д. / 59.3077833° пн. ш. 24.4297472° у. д. |
Канфэсія | Лютэранства |
Тып будынка | царква |
Дата заснаваньня | XIV стагодзьдзе |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Царква сьвятога Міхаіла | |
Царква сьвятога Міхаіла на Вікісховішчы |
Царква́ сьвято́га Міхаі́ла (па-эстонску: Keila Mihkli kirik) — збор Эстонскай эвангельска-лютаранскай царквы. Знаходзіцца ў мястэчку Кейля па адрасе Палдыская шаша, 2. Гэта найвялікшая сярэднявечная царква ў павеце Хар’юмаа[1].
Мінуўшчына
рэдагавацьДакладны час пабудовы царквы невядомы, аднак меркавана яе ўзьвядзеньне пачалося адразу пасьля падпарадкаваньня паўночнай Эстоніі каралю Даніі. Вядома, што ў 1280 року на Кейльскім пагорку было скончанае будаўніцтва вялікае чатырохвугольнае капліцы, якая цяпер складае алтарную частку сучаснага будынку.
Астатняя частка будынку, імаверна, паўстала ў першай палове XIV стагодзьдзя. Гэта быў звычайны простакутны ў пляне будынак з адзіным уваходам з заходняга боку.
У другой палове XV стагодзьдзя царква была рэканструяваная, з заходняга боку пастаўленая масіўная вежа, у царкве пастаўлены арган.
У 1558 року, падчас Лівонскай вайны, царква зруйнаваная, начыньне разрабаванае. Аднаўленьне працягвалася да 1596 року. У 1632 року царкве падараваны алтар, зроблены талінскім майстрам Тобіясам Гайнцам. У 1843 зь Нямеччыны быў прывезены новы арган; у 1914 Аўгуст Тэркман павялічыў яго ўдвая і перанёс з паўночнага на заходні балькон. У 1997 року з дапамогай мясцовых уладаў, кампаніяў і прыватных асобаў арган быў абноўлены.
У 1851 року была дададзеная псэўдагатычная вежа.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ St. Michael’s Church in Keila (анг.) Harjumaa Turism. Праверана 6 верасьня 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект рэестру культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Эстонія, шыфр 2749 |
- Зьвесткі (анг.) на бачыне Эстонскай эвангельска-лютаранскай царквы
- Аэрапанарама Кейльскай царквы(недаступная спасылка)