Квіток да раю (фільм, 2022)

фільм 2022 году

«Квіток да раю» (па-ангельску: Ticket to Paradise) — рамантычна-камэдыйны фільм 2022 году рэжысэра Ола Паркера. Сцэнар быў распрацаваны непасрэдна самім Паркерам і Дэніелам Піпскім. Галоўныя ролі выканалі Джордж Клуні, Джулія Робэртс, Кэйтлін Дэвэр, Білі Лурд, Максім Бут’е і Люкас Браво. Сусьветная прэм’ера адбылася ў Барсэлёне 8 верасьня 2022 году. Кінастужка атрымала неадназначныя водгукі ад крытыкаў.

Квіток да раю
па-ангельску: Ticket to Paradise
Жанр рамантычная камэдыя[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Пітэр Ламбэрт[d]
Вытворчасьць Working Title Films[d] і Smokehouse Pictures[d]
Распаўсюд Universal Pictures
Дата выхаду 15 верасьня 2022, 5 кастрычніка 2022, 21 кастрычніка 2022 і 6 кастрычніка 2022[2]
Працягласьць 104 хвіліна[3]
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 60 000 000 $
Прыбытак 168 505 500 $[4] і 68 275 985 $[5]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт
  Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Лілі Котан (Кэйтлін Дэвэр) толькі што скончыла ўнівэрсытэт, дзе атрымала ступень у юрыдычнай справе. Ейныя бацькі Дэйвід (Джордж Клуні) і Джорджыя (Джулія Робэртс) ужо доўгі час як разжаніліся і ня могуць нават быць у адным пакоі без сваркі. Лілі і ейная сяброўка Рэн (Білі Лурд) выпраўляюцца ў вакацыі на Балі, каб адпачыць пасьля працяглага навучаньня. Там сябровак выратаваў мясцовы хлопец Гедэ (Максім Бут’е), які закохваецца ў Лілі і атрымлівае каханьне і ад яе таксама. Пара ўсяго празь некалькі месяцаў вырашыла абрацца шлюбам і застацца жыць на востраве.

Навіна аб шлюбе шакуе як Дэйвіда, гэтак і Джорджыю, бо яны лічаць, што іхняя дачка робіць тую ж памылку, што і яны ў сваім раньнім шлюбе. Нечакана адзін для аднога яны купляюць квіткі на адзін самалёт і нават на той самы шэраг сядзеньняў. Самалёт кіруецца маладым і прыгожым каханкам Джорджыі французам Полем (Люкас Браво). Дэйвід і Джорджыя абменьваюцца зьдзекамі падчас пералёту, але згаджаюцца, што Лілі яны мусяць пераканаць аб скасаваньні шлюбу. Пара спынілася на пляне «Траянскі конь», паводле якога яны зробяць выгляд, што падтрымліваюць ейнае рашэньне, але потым знойдуць спосаб, каб зруйнаваць рамантычныя адносіны.

Бацькі таемна выкрадаюць колца маладых, чым вымушана пераносяць цырымонію на пазьнейшы час. Гедэ падазрае, што гэта Ліліны бацькі зрабілі такую брудную справу. Гуляючы з Дэйвідам у горадзе ён прызнаецца бацьку сваёй каханай, што ведае пра колца і запэўневае, што сапраўды кахае ягоную дачку. Дэйвід і Джорджыя змушаюць Гедэ набрацца алькаголю на вечарыне, але і самі былі на добрым падпітку. Раніцою яны выяўляюць, што заначавалі ў адным ложку, да таго ж у нумар гатэлю да Джорджыі завітаў ейны бойфрэнд Поль. Лілі, Гедэ, Котаны, Поль і Рэн выпраўляецца ў храм на экскурсію, дзе на Поля, які спрабуе зрабіць прапанову Джорджыі, нападае зьмяя. Джорджыя выратоўвае Поля, але не адказвае яму на прапанову. Пакінуўшы пілёта ў мясцовым шпіталі, Котаны разам зь Лілі і Гедэ выпраўляюцца на прыроду, паназіраць за цудоўнымі краявідамі. Нажаль, іхнюю лодку выносіць у мора, і ўчатырох яны вымушаны заночыць у лесе. Распальваючы агонь, Лілі знаходзіць выкрадзеныя колца і зьбягае ад бацькоў і хлопца, бо як выявілася, ён таксама ведаў пра іх. Дэйвід і Джорджыя ўспамінаюць свой шлюб і зноўку распальваюць былыя пачуцьці. Яны ўжо ня супраць шлюбу сваёй дачкі, і ў хуткім часе праходзіць цырымонія. Джорджыя адмаўляе Полю, і разам з Дэйвідам вырашаюць правесьці на востраве больш часу, адмяняючы свой ад’езд.

  Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць