Квашыяркор

бялковая недастатковасьць

Квашыяркор (аканск. адкінутае дзіця) — бялковая недастатковасьць, што выклікае вадкі ацёк у падскурнай клятчатцы і ўнутраных органах.

Квашыяркор
Ацёк твару пры квашыяркоры (1970 год)
Ацёк твару пры квашыяркоры (1970 год)
Спэцыяльнасьць пэдыятрыя
Сымптомы ацёк, уздуцьце, станчэньне канцавінаў
Ускладненьні харчовая дыстрафія, імунадэфіцыт
Звычайна праяўляецца істотнае зьніжэньне вагі
Прычыны адсутнасьць у штодзённай ежы бялкоў і 8 незаменных амінакісьляў
Фактары рызыкі фэнілкетанурыя, пашкоджаньне нырак і печані, цукровы дыябэт
Прафіляктыка прыём кісламалочных напояў (ёгурт, кефір, кіслае малако), яек і мяса ў ежу
Квашыяркор у Вікісховішчы

Праяўляецца ўздуцьцем жывата пры худых і стончаных канцавінах. Ускладненьне выклікае харчовую дыстрафію, што затрымлівае разумовае і цялеснае разьвіцьцё ды вядзе да імунадэфіцыту пры істотным зьніжэньні вагі. Узьнікае ў выніку адсутнасьці ў штодзённай ежы бялкоў і 8 незаменных амінакісьляў, якія маюць жывёльнае паходжаньне і зьмяшчаюцца ў — яйках, малацэ, рыбе, кураціне і іншым мясе. Чыньнікамі хваробы могуць служыць: парушэньне засваяльнасьці і абмену амінакісьляў (фэнілкетанурыя), пашкоджаньне нырак і печані, зацяжная інфэкцыя і цукровы дыябэт праз узмоцнены распад бялкоў, а таксама рак. Для папярэджаньня немачы выкарыстоўваюць кісламалочныя напоі (ёгурт, кефір, кіслае малако, кумыс, тан)[1].

  1. ^ Валянціна Мохар. Роля бялку для дзіцячага арганізма. Погляд з будучыні // Партал «Здаровыя людзі», 21 лістапада 2019 г. Праверана 11 сьнежня 2019 г.