Квасілаў[1] (па-ўкраінску: Квасилів) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Ровенскім раёне Ровенскай вобласьці Украіны, чыгуначная станцыя на лініі РоўнаЗдалбунаў.

Квасілаў
лац. Kvasiłaŭ
укр. Квасилів
Герб Квасілаву Сьцяг Квасілаву
Першыя згадкі: 1445
Краіна: Украіна
Вобласьць: Ровенская
Раён: Сарненскі
Плошча: 4,46 км²
Вышыня: 190 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 8500 чал. (2018)
шчыльнасьць:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-362
Паштовы індэкс: 35350
КОАТУУ: 5624655300
Геаграфічныя каардынаты: 50°33′25″ пн. ш. 26°16′3″ у. д. / 50.55694° пн. ш. 26.2675° у. д. / 50.55694; 26.2675Каардынаты: 50°33′25″ пн. ш. 26°16′3″ у. д. / 50.55694° пн. ш. 26.2675° у. д. / 50.55694; 26.2675
Квасілаў на мапе Ўкраіны
Квасілаў
Квасілаў
Квасілаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://w1.c1.rada.gov.ua/pls/z7502/A005?rdat1=09.02.2012&rf7571=28170

Гісторыя

рэдагаваць

Першае пісьмовае згадваньне ў гістарычных крыніцах аб паселішчы з такой назвай адносіцца да 1445 году. 26 траўня 1460 году "Ванка з Квасыліва", холмскі кашталян, згадваецца ў кнігах Галіцкага суду. У 1470 годзе "Ванка Скердзеевіч, сын Джусы з Квасыліва", прадаў усю сваю спадчыну князю Сямёну Збараскаму. У 1603 годзе Квасілаў згадваецца як вёска, "прыналежная да Роўна" — уласнасьць князёў Астроскіх.

У 1870 годзе князі Жыгімонт і Карл Радзівілы вырашылі прадаць маёнтак Квасілаў непадалёк Роўна за 36 тысячаў рублёў. Велічыня маёнтка на той час складала 1897 моргаў. У 1869-1870 гг. тут зьявіліся чэскія пасяленьні. У гэты час цяперашні пасёлак меў статус хутара пры тракце КрэменецЗдалбунаўРоўна, тады ж арандатары маёнтку пабудавалі панскі дом.

У XIX ст. Квасілаў зьяўляўся вёскай Ровенскай воласьці Ровенскага павету Валынскай губэрні Расэйскай імпэрыі. У лютым 1918 году паселішча акупавалі аўстра-нямецкія войскі, якія заставаліся тут да лістапада 1918 году.

У далейшым, паселішча апынулася ў зоне баявых дзеяньняў. Пасьля заканчэньня савецка-польскай вайны ў адпаведнасьці з Рыскай мірнай дамовай у 1921-1939 гг. Квасілаў знаходзіўся ў складзе Валынскага ваяводзтва міжваеннай Польшчы, у верасьні 1939 году ён ўвайшоў у склад УССР.

З 1991 году ў складзе незалежнай Украіны.