Качэрга
Качэрга — рака, якая працякала ў цэнтры Вільні. Сёньня рака знаходзіцца пад зямлёй.[1]
Качэрга лац. Kačerha | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Крыніцы Вінгер |
Вусьце | Вяльля |
Краіны басэйну | Летува |
Гарады на рацэ | Вільня |
Гісторыя
рэдагавацьРака была каналізаваная ў 19 ст. Яна бярэ пачатак у крыніцах Вінгер (сёньня яны знаходзяцца паміж будынкам былога кінатэатра “Lietuva” і крамаю “Maxima” на вуліцы Міндоўга). З гэтай крыніцы Вільня забясьпечвалася пітной вадой. Упершыню крыніцы згадваюцца ў 1501 годзе, калі Аляксандар Ягелончык перадаў іх дамініканцам і касьцёлу Сьвятога Духа. Праўда, празь некалькі дзесяткаў гадоў, у 1535 годзе, Жыгімонт Стары дазволіў жыхарам Вільні карыстацца крыніцамі бясплатна. У тым жа годзе ўпершыню сустракаецца назва Качэрга. [1]
Сёньня цяжка з упэўненасьцю сказаць, як Качэрга цякла па Вільні. Хутчэй за ўсё, яна праходзіла па абарончаму муру празь цяперашнюю Саборную плошчу і ўпадала ў Вяльлю.
У пачатку ХІХ стагоддзя Качэрга была ўжо часткова каналізаваная. Ва ўсякім разе, тады гэта называлася ўжо не ракой, а каналам. Нешматлікія крыніцы паведамляюць, што рэчка моцна сьмярдзела, праз што гарадзкія ўлады прынялі рашэньне яе каналізаваць.[1]
Пра раку згадвае дачка Станіслава Кац-Мацкевіча Аляксандра Немчыкава: «Мы жылі на вуліцы Сыгізмунта, 6, цяпер гэта 3-ці нумар дома на гэтай вуліцы. З вокнаў нашага пакоя адкрываўся від на дарогі і ходнікі, а за імі цячэ Вяльля. Я памятаю паводку і тое, як трэба было на лодцы даплываць да парапэта, каб такім чынам зайсьці ў кватэру. У гэты час падземная рэчка Качэрга, якая плыла пад катэдраю, зьмяніла сваё рэчышча, што дазволіла дабрацца да каралеўскіх магіл Барбары Радзівілаўны, Аляксандра Ягелончыка і каралевы Лізаветы. Пра гэту падзею мой бацька Станіслаў Мацкевіч напісаў у «Слове» прыгожы артыкул.»[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Рэкі Вільні (па-польску) https://zw.lt/wilno-wilenszczyzna/ile-wilnie-jest-rzek/