Кацярына Шульман

расейскі палітоляг і публіцыст

Кацярына Міхайлаўна Шульман (народжаная Заслаўская; нар. 19 жніўня 1978, Тула, СССР) — расейская палітоляг і публіцыст. Кандыдат палітычных навук (2013), дацэнт катэдры дзяржаўнага кіраваньня і публічнай палітыкі Інстытуту грамадзкіх навук Расейскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзыдэнце РФ. Са сьнежня 2018 году па кастрычнік 2019 году ўваходзіла ў склад Рады па правах чалавека[2][3][4].

Кацярына Шульман
па-расейску: Екатерина Михайловна Шульман
Дата нараджэньня 19 жніўня 1978(1978-08-19) (46 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак палітоляг, прафэсарка ўнівэрсытэту, публіцыстка
Навуковая сфэра паліталёгія[1] і публіцыстыка[1]
Месца працы
Сябра ў Рада пры прэзыдэнце Расеі па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правох чалавека[d]
Навуковая ступень кандыдат палітычных навук[d] (2013)
Узнагароды
Gold Play Button Silver Play Button
Подпіс Выява аўтографу

Вядучая аўтарскай праграмы на радыёстанцыі «Эхо Москвы», друкавалася ў выданьнях «Ведомости», Грани.ру, Republic, Маскоўскі цэнтар Карнегі[5] і іншых, пад сваім імем вядзе YouTube-канал з гутаркамі на палітычныя тэмы[6].

Жыцьцяпіс

рэдагаваць
Лекцыя К. М. Шульман «Граматыка папулізму», 2016

Скончыла ў 1995 годзе школу-ліцэй № 73 гораду Тулы з срэбраным мэдалём[5].

Працавала ў сфэры дзяржаўнай службы — у Кіраваньні агульнай палітыкі гораду Тулы з 1996 году[5].

З сакавіка па верасень 1999 году працавала ў РИА Новости[7].

У 2005 годзе скончыла Расейскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзыдэнце РФ, дзе вывучала юрыспрудэнцыю[8].

З 2007 па 2011 год была дырэктарам па дасьледаваньні заканадаўства кансалтынгавай кампаніі PBN Company[9][10].

З 2013 году — калюмніст газэты «Ведомости»[8][11]. Таксама разьмяшчала матэр’ялы на Грани.ру, Republic, Маскоўскі цэнтар Карнегі[5].

У 2013 годзе ў РАНГіДС пад навуковым кіраўніцтвам доктара палітычных навук, прафэсара А. Г. Марозавай абараніла дысэртацыю на атрыманьне навуковай ступені кандыдата палітычных навук па тэме «Палітычныя ўмовы і фактары трансфармацыі заканатворчага працэсу ў сучаснай Расеі» (спэцыяльнасьць 23.00.02 — палітычныя інстытуты, працэсы і тэхналёгіі). Афіцыйныя апанэнты — доктар палітычных навук, прафэсар У. І. Бурэнка і доктар палітычных навук Ю. Г. Каргунюк. Вядучая арганізацыя — катэдра расейскай палітыкі Факультэта паліталёгіі МДУ імя М. Ламаносава[12].

Кандыдат палітычных навук, дацэнт катэдры дзяржаўнага кіраваньня і публічнай палітыкі Інстытуту грамадзкіх навук РАНГіДС пры прэзыдэнце РФ[8].

Зь верасьня 2017 году — пастаянны вядучы перадачы «Статус» на радыёстанцыі «Эхо Москвы»[13].

З 3 сьнежня 2018 году па 21 кастрычніка 2019 году ўваходзіла ў склад Рады пры Прэзыдэнце РФ па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека[2][4].

Зьяўляецца сталым лектарам у лекторыі «Прямая речь». З 2016 году вядзе YouTube-канал, дзе выкладвае свае публічныя лекцыі ў сфэры паліталёгіі[14].

Водгукі і крытыка

рэдагаваць

У 2020 годзе стала адным з самых натхняльных для расейцаў чалавекам ва ўзроставай групе 40-55 гадоў па апытаньні «Левада-цэнтру»[15].

Сфэра інтарэсаў: заканатворчы працэс, палітычны рэжым у Расеі.

Лічыла, што ў Расеі ўсталяваўся «гібрыдны рэжым», які адначасова валодае прыкметамі як аўтарытарызму, так і дэмакратыі[16].

Выказалася за адмену муніцыпальнага фільтру[17]. Падтрымлівае лібэралізацыю заканадаўства аб мітынгах, аб чым выказалася прэзыдэнту на савеце па правах чалавека, для прадухіленьня пасадак у турму і адміністрацыйных арыштаў па надуманых прычынах. Таксама лічыць неабходным зьмякчэньне артыкула 280, як гэта было з артыкулам 282, у сувязі з выкарыстаньнем гэтых артыкулаў для карупцыі ў асяродзьдзі сілавікоў[18].

15 красавіка 2022 году Мінюст Расеі ўнёс Шульман у рэестар СМІ— «замежных агентаў»[19].

17 красавіка 2022 году ў доме, дзе раней жыла Шульман, разьвесілі ўлёткі, на якіх яна абвінавачвалася ў «дапамозе ўкраінскім нацыстам»[20][21].

20 сакавіка 2022 году адміністрацыя сацыяльнай сеткі "У Кантакце заблякавала фан-групу Шульман па патрабаваньню Гэнпракуратуры РФ. У заяве ведамства было сказана, што ў групе публікаваліся «загадзя ілжывыя звесткі аб нападзе Расеі на Ўкраіну»[22].

Замужам за Міхаілам Юр’евічам Шульманам (нар. 1966[23]), літаратуразнаўцам, спэцыялістам па творчасьці Уладзімера Набокава. У іх сям’і трое дзяцей, дзьве дачкі: Вольга Міхайлаўна Шульман (нар. 2008) і Марыя Міхайлаўна Шульман (нар. 2015), — і сын Юрый Міхайлавіч Шульман (нар. 13 лютага 2012)[5][24][25].

Творчасьць

рэдагаваць
  • Законотворчество как политический процесс. — М.: Московская школа гражданского просвещения, 2014. — 184 с — ISBN 978-5-91734-043-2.
  • Практическая политология. Пособие по контакту с реальностью. — М.: АСТ, 2018. — 320 с — (Книга Профессионала). — ISBN 978-5-17-106183-8.
  • Практическая политология. Пособие по контакту с реальностью. — М.: АСТ, 2021. — 320 с — (Лучшие медиа-книги). — ISBN 978-5-17-119622-6.

Навуковыя працы

рэдагаваць
  • К вопросу об эволюции политических условий законотворческого процесса в российском парламентаризме последних десяти лет // Известия Тульского государственного университета. Гуманитарные науки. — Тула: ТулГУ, 2011. — Вып. 1, № 3. — С. 326—331. — ISSN 2071-6141.
  • Законотворческий процесс в ракурсе политологического анализа // Вестник университета. — М.: ГУУ, 2011. — № 11. — С. 111—116. — ISSN 1816-4277.
  • Возможности неоинституционализма и теории общественного выбора в политическом анализе российской законотворческой практики // Вестник Российской академии государственной службы при Президенте Российской Федерации: электронное научное издание. — М.: РАГС, 2011.
  • Шульман К. М., Шульман М. Ю. Светокопии и оригиналы: право собственности как иллюзия // Статус документа: Окончательная бумажка или отчужденное свидетельство? Зборнік артыкулаў / Пад ред. І. М. Каспэ; Нац. исслед. ун-т «Высшая школа экономики»; Ин-т гуманит. историко-теортит. исслед. им. А. В. Полетаева. — М.: Новое литературное обозрение, 2013. — С. 375—379.
  • Фракции, комитеты, аппарат: участие парламентских партий в законотворческом процессе // Политическая наука. — М.: ИНИОН РАН, 2015. — № 1. — С. 172—185. — ISSN 1998-1775.
  • Шульман, К. М., Марача, В. Г., Кацаурова, С. Ю. Привлечение Экспертного и Гражданского Участия Как Путь Совершенствования Законотворческого Процесса: Методы и Механизмы. — Москва: РАНХиГС при президенте Российской Федерации, 2017. — 7 чэрвеня.
  • Балобанов А. Е., Атнашев Т. М., Мореева С. Н., Шульман Е. М. Методологические и Нормативно-Правовые Подходы К Достройке Контура Стратегического Управления и Его Интеграции С Контурами Программного и Бюджетного Управления. — Москва: РАНХиГС при президенте Российской Федерации, 2018. — 13 чэрвеня.
  • Schulmann E. M. Duma-2014 Report // Russian Politics and Law. — Armonk, New York: M. E. Sharpe (англ.)рус., 2015. — Vol. 53, № 4. — P. 57—65. — ISSN 1061-1940. — doi:10.1080/10611940.2016.1142334.
  • Schulmann E. M. Generation Gerechtigkeit: Was die russische Jugend will, kann Putin ihr nicht bieten // Internationale Politik (нем.)рус.. — Berlin: Deutsche Gesellschaft für Auswärtige Politik, 2017. — Vol. 72, № 3. — P. 32—37. — ISSN 1430-175X.
  • Noble B., Schulmann E. M. Not just a Rubber Stamp: Parliament and lawmaking // The New Autocracy: Information, Politics, and Policy in Putin’s Russia / Daniel Treisman (ed.). — Washington, D.C: Brookings Institution Press, 2018. — P. 49—82. — ISBN 978-0-8157-3243-3, ISBN 978-0-8157-3244-0.
  1. ^ а б Šul‘man, Jekaterina Michajlovna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ а б Режиссёр Сокуров, политолог Шульман, адвокат Резник и ещё 14 новых лиц пополнили СПЧ. ТАСС (2018-12-03). Праверана 2019-09-29 г.
  3. ^ Указ Президента Российской Федерации № 691 от 03.12.2018 «Об утверждении состава Совета при Президенте РФ по развитию гражданского общества и правам человека». Совет при Президенте Российской Федерации по развитию гражданского общества и правам человека (2018-12-03). Праверана 2019-09-29 г.
  4. ^ а б Президент России Владимир Путин внес изменения в состав Совета по развитию гражданского общества и правам человека. Совет при Президенте Российской Федерации по развитию гражданского общества и правам человека (2019-10-21). Праверана 2019-10-21 г.
  5. ^ а б в г д Екатерина Шульман. FacebookПраверана 2019-09-28 г.
  6. ^ Шихман, Собчак и «Подруги»: 10 популярных женских каналов в русскоязычном YouTube. Forbes.ru. Праверана 2020-06-12 г.
  7. ^ «Раздавать людям деньги в кризис выгодно государству» — политолог Екатерина Шульман. «Москвич». Праверана 2020-07-08 г.
  8. ^ а б в Новости РАНХиГС: Александр Асмолов и Екатерина Шульман вошли в состав Совета по правам человека. РАНХиГС. Праверана 2020-05-09 г. Архіўная копія ад 2020-08-23 г.
  9. ^ Зигзаги режима. Seans Magazine. Праверана 2020-07-08 г.
  10. ^ Ekaterina Shulman. Open Innovations. Праверана 2020-07-08 г.
  11. ^ Екатерина Шульман на сайте газеты Ведомости Архівавана 16 верасня 2020., 2013—2020
  12. ^ Шульман, Екатерина Михайловна. Политические условия и факторы трансформации законотворческого процесса в современной России: автореф. дис. … канд. полит. наук : 23.00.02 / Шульман Екатерина Михайловна; [Место защиты: Рос. акад. нар. хоз-ва и гос. службы при Президенте РФ]. — Москва, 2013. — 23 с.
  13. ^ Передача «Статус» Праверана 2020-07-08 г.
  14. ^ YouTube канал Екатерины Шульман Праверана 2019-01-09 г.
  15. ^ Ринат Таиров Россияне назвали Путина и Навального самыми вдохновляющими людьми Архівавана 7 снежня 2020. // Forbes, 11.06.2020
  16. ^ Какой в России политический режим?. MeduzaПраверана 2016-11-24 г.
  17. ^ Интервью с политологом Екатериной Шульман от 21.11.2018 Праверана 2019-09-29 г.
  18. ^ СПЧ будет добиваться пересмотра статьи о публичных призывах к экстремизму вслед за 282-й Праверана 2019-09-29 г.
  19. ^ Федотова М. (2022-04-15) Минюст объявил Дудя и Шульман иноагентами. «Коммерсантъ».
  20. ^ В доме, где 10 лет назад жила Екатерина Шульман, повесили листовки с ее фото и надписью «Она поддерживает украинских нацистов» (рас.). Медиазона (2022-04-17). Праверана 2022-04-17 г.
  21. ^ В доме Екатерины Шульман, где она не живет уже 10 лет, расклеили листовки с ее фотографией и подписью «Она поддерживает украинских нацистов» (рас.). The Insider (2022-04-17). Праверана 2022-04-17 г.
  22. ^ «ВКонтакте» заблокировала фан-группу Екатерины Шульман (рас.). РБК (2022-03-20). Праверана 2022-04-17 г.
  23. ^ "Набоков, писатель": презентация книги Михаила Шульмана на non/fiction. 06 декабря 2019 Праверана 8 декабря 2019 г.
  24. ^ Екатерина Шульман: политолог с особым мнением Праверана 2017-06-26 г.
  25. ^ Пост в блоге Михаила Шульмана Праверана 2017-06-26 г.