Касьцёл францысканцаў (Грынявічы)
былы касьцёл у Грынявічах
Храм | |
Касьцёл францысканцаў
| |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжаньне | Грынявічы |
Каардынаты | 53°0′32″ пн. ш. 24°27′49″ у. д. / 53.00889° пн. ш. 24.46361° у. д.Каардынаты: 53°0′32″ пн. ш. 24°27′49″ у. д. / 53.00889° пн. ш. 24.46361° у. д. |
Канфэсія | Рымска-каталіцкая царква |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Будаваньне | ???—1792 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 412Г000475 |
Касьцёл францысканцаў |
Касьцёл францысканцаў — каталіцкі храм у вёсцы Грынявічы (Сьвіслацкі раён). Пабудаваны ў 1792 годзе. Помнік архітэктуры позьняга барока.
Архітэктура
рэдагавацьМураваная трохнефная базыліка зь бязьвежавым фасадам і прамавугольнай алтарнай апсідай накрытая пакатым (раней высокім) двухсхільным дахам. Кароткія бакавыя нэфы завершаныя невысокімі аб’ёмамі рызьніцай. Сьцены бакавых фасадаў рытмічна падзеленыя пляскатымі пілястрамі.
Вокны з лучковымі завяршэньнямі. Пукаты галоўны фасад падзелены на два ярусы на ўзроўні карнізаў нэфаў і завершаны фігурным франтонам. Дэкор галоўнага фасаду і інтэр'ер зьмененыя пры перабудове касьцёлу пад праваслаўную царкву ў 1870 годзе. Зьберагліся дзьверы з каванымі накладкамі, фрагмэнты мураванай агароджы і брама XVIII стагодзьдзя.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 249.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000475 |