Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Узда)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
| |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Узда |
Каардынаты | 53°27′26.30″ пн. ш. 27°13′00.90″ у. д. / 53.4573056° пн. ш. 27.216917° у. д.Каардынаты: 53°27′26.30″ пн. ш. 27°13′00.90″ у. д. / 53.4573056° пн. ш. 27.216917° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа | |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя ва Ўзьдзе. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Твор архітэктуры клясыцызму.
Гісторыя
рэдагавацьНовы драўляны касьцёл ва Ўзьдзе збудаваў у 1798 годзе ўладальнік мястэчка Казімер Завіша. У школе пры касьцёле навучаўся паэт Тамаш Зан. У касьцёле хрысьцілі Ануфрыя Луцэвіча, дзеда Янкі Купалы, а потым, у 1843 годзе, яго бацьку Дамініка Луцэвіча. У пачатку XX ст. да касьцёла прыбудавалі мураваную апсыду.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад клюб. Пазьней яго выкарыстоўвалі як раённы цэнтар культуры. У 2000 годзе за старым касьцёлам збудавалі новы касьцёл.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры клясыцызму з прыбудаванай 3-граннай апсыдай у стылі нэаготыкі. Гэта прастакутны ў пляне будынак пад пакатым 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Фасад вылучаецца 5-калённым портыкам з трыкутным франтонам. Калёнам портыка на фасадзе адпавядаюць прысьценныя паўкалёны на высокіх цагляных базах. Уваход мае выгляд шырокага прастакутнага партала. У цэнтры бакавых фасадаў вылучаюцца рызаліты, завершаныя трыкутнымі франтонамі. Прастакутныя аконныя праёмы разьмяшчаюцца ў два ярусы.
Унутраная прастора падзяляецца слупамі на тры нэфы. Алтарная сьцяна аздаблялася ілюзорнай выявай алтара[1].
Галерэя
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
Агароджа
-
Брама
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — плошча Свабоды, 1
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 356.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.