Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Капыль)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Апостала Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятога Апостала Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятога Апостала Пятра і Паўла
Краіна Беларусь
Места Капыль
Каардынаты 53°09′04.58″ пн. ш. 27°05′30.82″ у. д. / 53.1512722° пн. ш. 27.0918944° у. д. / 53.1512722; 27.0918944Каардынаты: 53°09′04.58″ пн. ш. 27°05′30.82″ у. д. / 53.1512722° пн. ш. 27.0918944° у. д. / 53.1512722; 27.0918944
Касьцёл Сьвятога Апостала Пятра і Паўла на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Апостала Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятога Апостала Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятога Апостала Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятога Апостала Пятра і Паўла на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Апостала Пятра і Паўла — помнік архітэктуры XIX ст. у Капылі. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Слуцкай вуліцы[a]. Твор архітэктуры рэтраспэктыўнай готыкі.

Утвараў адзіны ансамбль з мураванай 3-аркавай брамай. У 1950-я гады савецкія ўлады да непазнавальнасьці перабудавалі касьцёл пад рэстаран.

Гісторыя рэдагаваць

 
Сучасны стан касьцёла

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Першы драўляны касьцёл у Капылі збудаваў у 1439 годзе Міхал, сын вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай, калі Капыль апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1856 годзе драўляны касьцёл згарэў.

У 1859—1864 гадох вялося будаваньне новага мураванага касьцёла. У 1908 годзе да касьцёла дабудавалі званіцу. На 1912 год налічвалася 3830 парафіянаў.

Найноўшы час рэдагаваць

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1950-я гады яны часткова зруйнавалі помнік — да непазнавальнасьці перабудавалі яго пад рэстаран[1].

Архітэктура рэдагаваць

Помнік архітэктуры рэтраспэктыўнай готыкі. Гэта была магутная 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай. Агульны 2-схільны дах на галоўным фасадзе закрываўся 2-гранным шчытом. Будынак аздабляўся фіяламі ў аснаваньні шатроў чацьверыковых вежаў, аркатурнымі пасамі. Сьцены праразаліся стральчатымі аконнымі праёмамі.

Усярэдзіне апсыда і тарцы бакавых нэфаў вылучаліся драўлянымі разнымі алтарамі. На левай сьцяне прэзьбітэрыюму месьціўся драўляны амбон[2].

Галерэя рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — плошча Леніна, 17

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Копыль (рас.). Globus.tut.byПраверана 20 лютага 2012 г.
  2. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 423.

Літаратура рэдагаваць

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць