Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар дамініканаў (Берасьце)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар дамініканаў
| |
Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар дамініканаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Берасьце |
Каардынаты | 52°05′04.82″ пн. ш. 23°39′40.42″ у. д. / 52.0846722° пн. ш. 23.6612278° у. д.Каардынаты: 52°05′04.82″ пн. ш. 23°39′40.42″ у. д. / 52.0846722° пн. ш. 23.6612278° у. д. |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар дамініканаў |
Касьцё́л Сьвято́й Со́ф’і і кля́штар дамініка́наў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Берасьці. Знаходзіўся ў Заўгрынецкім прадмесьці, на высьпе пры дарозе на Кобрынь. Твор архітэктуры барока. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі і ў другой палове XIX ст. зруйнавалі кляштар.
Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і саду. Магчыма, да нашага часу захаваліся падмуркі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ 1635 годзе (паводле іншых зьвестак, у 1628 годзе) войская берасьцейская Соф’я Магдалена Бухавецкая[1], дачка каралеўскага сакратара Мар’яна Лакніцкага, дала фундуш на пабудову ў Берасьці кляштару дамініканаў. Дзеля гэтага яна зраклася кальвінізму і запісала дамініканам усе маёнткі, якія атрымала ў спадчыну ад бацькоў і 2 мужоў: 5 фальваркаў і вёсак Чамяры, Дэрла, Дубавое, Велань.
Першыя, відаць, драўляныя будынкі значна пацярпелі за часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. Кляштар нанава адбудавалі на сродкі Соф’і Пражмоўскай, дачкі Гедэона Раецкага, ваяводы менскага. Яна ж перадала дамініканам абраз Маці Божай, які атрымаў вядомасьць цудоўнага.
Мураваны касьцёл асьвяцілі ў 1696 годзе, карпусы кляштару збудавалі значна пазьней, бо ў 1798 годзе ён яшчэ быў незавершаным. Пры кляштары існавалі навіцыят і школа філязофіі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Берасьце апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У час будаваньня Берасьцейскай крэпасьці расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, касьцёл часова пакінулі вернікам як парафіяльны.
Каля 1857 году расейскія ўлады зачынілі і зьнішчылі касьцёл Сьвятой Соф’і.
Архітэктура
рэдагавацьКасьцёл
рэдагавацьКасьцёл — 1-нэфавая базыліка з 2 бакавымі капліцамі, накрытымі купаламі. Нэф пераходзіў у крыху вузейшы за яго прэзьбітэрыюм з прастакутнай апсыдай. З поўдня да яго далучаліся сакрыстыя і скарбніца. Галоўны фасад падзяляўся пілястрамі і разьвітым антаблемэнтам і завяршаўся фігурным шчытом з валютамі.
У мастацка-стылявых адносінах у храме ўвасоблены прыкметы мясцовага «сармацкага» барока, якое расквітнела ў часы праўленьня караля-«сармата» Яна ІІІ Сабескага. Па баках галоўнага фасаду, у адну лінію зь ім, разьмяшчаліся прызматычныя аб’ѐмы зь вітымі ўсходамі ўнутры, што рабіла яго больш шырокім за нэф і падобным да тэатральнай заслоны, якая закрывае ад гледача агульную кампазыцыю збудаваньня. Фасад-куліса быў аздоблены клясычным ордэрам у барочнай інтэрпрэтацыі і па ўсѐй шырыні завяршаўся фігурным атыкавым франтонам з буйнымі валютамі. Даволі аскетычную архітэктуру збудаваньня ўзбагачалі разьмешчаныя сымэтрычна па баках нэфу вялікія, квадратныя ў пляне капліцы зь плястычнымі купаламі і сьветлавымі ліхтарамі ўверсе. Падобныя мэмарыяльныя купальныя капліцы былі папулярнымі ў рэнэсанснай архітэктуры Кракава, Львова і Вільні (капліцы Ягелонаў і Вазаў на Вавэлі, сьв. Казімера віленскай катэдры.[2]
Унутраная прастора перакрывалася цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. Інтэр’ер вызначаўся багатым малярска-разьбярскім аздабленьнем, яго аздаблялі 7 драўляных пазалочаных алтароў. Пры галоўным алтары знаходзілася надмагільле Соф’і Бухавецкай з партрэтам.
Кляштар
рэдагавацьКляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак пад вальмавым дахам, які злучаўся з касьцёлам пераходам. Фасады падзяляліся прастакутнымі аконнымі праёмамі. Плян галерэйны. Памяшчаньні перакрываліся крыжовымі скляпеньнямі[3].
Галерэя
рэдагаваць-
Абмеры, 1830 г.
-
Абмеры, 1830 г.
-
Фрагмэнт карціны М. Залескага, 1840 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ярашэвіч А. Берасцейскі кляштар дамініканцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 320.
- ^ Габрусь Т. В. Гісторыка-культурны аспект пачатку будаўнічай дзейнасці ордэна дамініканцаў у Беларусі // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 17 / навук. рэд. А.І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. — Мінск: Права і эканоміка, 2014. С. 15.
- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 92.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4