Касьцёл Сьвятога Аўгустына (Капаткевічы)

рыма-каталіцкі касьцёл у Капаткевічах (Беларусь)
Славутасьць
Касьцёл Сьвятога Аўгустына
Краіна
Месцазнаходжаньне Капаткевічы
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Касьцёл Сьвятога Аўгустына на Вікісховішчы

Касьцёл сьвято́га Аўгусты́на ў Капатке́вічах — рыма-каталіцкі касьцёл у мястэчку Капаткевічах на вуліцы Школьная, 26, цэнтар парафіі.

Гісторыя

рэдагаваць

Касьцёл пабудаваны ў ХVІІІ стагодзьдзі і быў драўляным. Зьнішчаны ў 1935 савецкімі ўладамі. Рэлігійнае жыцьцё адрадзілася тут у 1995, калі мясцовых каталікаў згуртаваў айцец цыстэрцыянец Эфрэм Бісага, які стаў пробашчам адноўленае парафіі сьвятога Аўгустына. У ліпені 1998 пачалося будаўніцтва касьцёлу, у тым ліку з дапамогай вернікаў зь Нямеччыны ды Аўстрыі. Касьцёл кансэкраваны 23 чэрвеня 2003.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць