Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Задарожжа)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Задарожжа |
Каардынаты | 55°15′51.34″ пн. ш. 27°57′6.80″ у. д. / 55.2642611° пн. ш. 27.9518889° у. д.Каардынаты: 55°15′51.34″ пн. ш. 27°57′6.80″ у. д. / 55.2642611° пн. ш. 27.9518889° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Дата заснаваньня | 1910 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Задарожжы. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1902 годзе згарэў стары драўляны касьцёл, па чым пачалося будаваньне новага мураванага, скончанае ў 1910 годзе.
Сьвятыню на сваім малюнку адлюстраваў беларускі мастак Язэп Драздовіч.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта магутная 3-нэфавая базыліка з 5-граннай апсыдай. Абапал галоўнага фасаду ўзвышаюцца 2-ярусныя 4-гранныя вежы з шпілямі. Сьцены рытмічна падзяляюцца ступеньчатымі контрфорсамі ў прасьценках высокіх стральчатых аконных праёмаў.
У інтэр’еры — стральчатыя скляпеньні, над уваходам — хоры.
Вакол касьцёла бутавая агароджа з 3-аркавай брамай і кутняй 2-яруснай шатровай званіцай[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000385 |
- Задарожжа – парафія Найсьвяцейшай Панны Марыі Ласкавай. Catholic.by. Праверана 22 ліпеня 2012 г.