Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (Канвелішкі)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
| |
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Канвелішкі |
Каардынаты | 54°13′45.19″ пн. ш. 25°28′14.95″ у. д. / 54.2292194° пн. ш. 25.4708194° у. д.Каардынаты: 54°13′45.19″ пн. ш. 25°28′14.95″ у. д. / 54.2292194° пн. ш. 25.4708194° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса |
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса — помнік архітэктуры першай чвэрці XX стагодзьдзя ў Канвелішках. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, каля гістарычнага Рынку. Дзее. Твор драўлянай архітэктуры нэаготыкі.
Гісторыя
рэдагавацьПершы драўляны касьцёл у Канвелішках заснавалі ў 1808 годзе. 28 жніўня 1809 году яго кансэкравалі пад тытулам Сьвятога Мікалая. Гэты касьцёл згарэў у пачатку XX ст.
Будаваньне новага драўлянага касьцёла вялося ў 1916—1925 гадох.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік драўлянай архітэктуры нэаготыкі. Складаецца з аднолькавых вышынёй 4-сьценнага зруба і выцягнутай 5-граннай апсыды з бакавымі закрысьціямі. Над фасадам узвышаецца стромкая 2-ярусная чацьверыковая вежа-званіца з шпілем, зь яе бакоў падобныя, але меншыя сыгнатуркі; паміж імі трыкутны франтон. Тры ўваходы маюць аркавыя парталы з вокнамі-ружамі над імі. Астатнія праёмы з паўцыркульнымі архівольтамі[1].
Унутраная прастора падзяляецца 6 слупамі на тры нэфы, бакавыя зь якіх апярэўваюцца абхаднымі галерэямі пад роўнай стольлю. У архітраве цэнтральнага нэфу пэрымэтрам зьмяшчаюцца карціны на эвангельскія сюжэты ў паўкруглых рамах. У інтэр’еры тры алтары: галоўны — у стылі нэабарока, з абразом Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў цэнтры і Маці Божай Балеснай у другім ярусе, левы бакавы — прысьвечаны Сьвятой Ганьне, правы бакавы — тытульны, прысьвечаны Сьвятому Мікалаю, біскупу і мучаніку.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 118.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.